Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Паслом Ізраіля

30 верасня 2020 г.

 

29 верасня 2020 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Алексам Гольдманам-Шайманам з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат.

Бакі абмеркавалі ключавыя напрамкі беларуска-ізраільскага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах.

Асаблівая ўвага нададзена арганізацыі двухбаковых кантактаў на высокім узроўні, правядзенню пасяджэння сумеснага міжурадавага камітэта, палітычных і консульскіх кансультацый з улікам развіцця эпідэміялагічнай сітуацыі.

Пасол А.Гольдман-Шайман выказаў падзяку беларускаму боку за прынятыя меры па аказанні дапамогі паломнікам-хасідам, якія знаходзіліся ў сёлетнім верасні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы