Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі С.Чапурнога з Міністрам харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі

24 чэрвеня 2021 г.

 

24 чэрвеня 2021 г. з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Манголіі Станіслаў Чапурны сустрэўся з Міністрам харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі, старшынёй мангольскай часткі Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Загджавын Мэндсайханам.

Бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў беларуска-мангольскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку практычнай рэалізацыі двухбаковых праектаў у рамках Генеральнага пагаднення паміж урадамі Беларусі і Манголіі аб прадастаўленні экспартнага крэдыту, а таксама планы правядзення чарговага пасядження Сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў другім паўгоддзе бягучага года ў г.Мінску.

С.Чапурны быў узнагароджаны ганаровым знакам Міністэрства харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі за ўклад у развіццё беларуска-мангольскага супрацоўніцтва.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы