Памер шрыфта:

Аб уручэнні Паслом Беларусі А.Глазам даверчых лістоў Прэзідэнту Турцыі

02 мая 2025 г.

 

1 мая 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Анатоль Глаз уручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Тайіпу Эрдагану.

Пасля ўрачыстай цырымоніі адбылася асобная сустрэча ў вузкім складзе з Прэзідэнтам Турцыі, падчас якой Рэджэп Эрдаган асабліва адзначыў дружалюбныя, даверлівыя адносіны з Кіраўніком беларускай дзяржавы і перадаў самыя цёплыя пажаданні Аляксандру Лукашэнку.

Абмеркаваны ключавыя пытанні як міждзяржаўнага, так і глабальнага парадку дня, у тым ліку работа двухбаковых механізмаў супрацоўніцтва, кантакты на розных узроўнях і сітуацыя ў рэгіёне.

Адзначаны канструктыўны і даверлівы характар беларуска-турэцкіх адносін, інтэнсіўнае і прадуктыўнае развіццё двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Нягледзячы на цяперашняю турбулентнасць, канстатаваны ўстойлівы характар узаемадзеяння паміж Беларуссю і Турцыяй у розных галінах, у тым ліку ў гуманітарнай і ў навукова-тэхнічнай сферах.

Разгледжаны міратворчыя крокі і ініцыятывы дзвюх дзяржаў, а таксама магчымыя сумесныя намаганні ў гэтым кантэксце.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы