Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з Паслом Саудаўскай Аравіі

21 сакавіка 2023 г.

 

21 сакавіка 2023 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Каралеўства Саудаўская Аравія ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Абдулрахманам Сулейманам аль-Ахмадам.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні парадку дня беларуска-саудаўскіх адносін. Асаблівая ўвага была накіравана на развіццё палітычнага дыялога, перспектывы пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння.

Міністр замежных спраў Беларусі падкрэсліў, што з улікам традыцыйна сяброўскіх беларуска-саудаўскіх адносін Рэспубліка Беларусь прыняла рашэнне падтрымаць Саудаўскую Аравію у якасці дзяржавы правядзення Сусветнай выставы «ЭКСПА-2030». Бакі выказалі ўпэўненасць у тым, што гэта значнае міжнароднае мерапрыемства будзе арганізавана ў г.Эр-Рыядзе на высокім узроўні і Беларусь унясе свой уклад у яго паспяховае правядзенне.

 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы