Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі М. Рыжанкова з Міністрам мінеральных рэсурсаў і энергетыкі Мазамбіка

02 кастрычніка 2026 г.

 

2 кастрычніка 2026 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з Міністрам мінеральных рэсурсаў і энергетыкі Рэспублікі Мазамбік Эстэвао Пале, які знаходзіцца ў Мінску для ўдзелу ў рабоце II Міжнароднай прамысловай выставы «ІНАПРАМ. Беларусь».

Паездка адбылася ў развіццё дамоўленасцей, дасягнутых падчас візіту Максіма Рыжанкова ў Мазамбік у ліпені 2026 года.

Бакі надалі асаблівую ўвагу перспектывам супрацоўніцтва ў сферах энергетыкі, горназдабыўной прамысловасці, перапрацоўкі прыродных рэсурсаў, а таксама паставак беларускай тэхнікі і ўгнаенняў.

У гэтым кантэксце міністры разгледзелі магчымасці рэалізацыі сумесных праектаў і пашырэння прамых кантактаў паміж профільнымі ведамствамі і прадпрыемствамі дзвюх краін.

Суразмоўцы адзначылі плённасць удзелу мазамбікскай дэлегацыі ў выставе «ІНАПРАМ. Беларусь», які дазволіў азнаёміцца з прамысловым і тэхналагічным патэнцыялам Беларусі і паспрыяў пачатку прадметнай узаемавыгаднай працы.

Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у далейшай актывізацыі беларуска-мазамбікскага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках узаемнага інтарэсу.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы