Памер шрыфта:

Аб першым дні візіту Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова ў Інданезію

05 жніўня 2025 г.

 

5–6 жніўня 2025 г. праходзіць візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова ў г.Джакарту, Інданезія.

Знаходжанне Міністра М.Рыжанкова ў Інданезіі з'яўляецца першым візітам па лініі беларускага знешнепалітычнага ведамства з моманту цырымоніі адкрыцця Пасольства Беларусі ў г.Джакарце ў чэрвені 2012 года.

У першы дзень свайго візіту кіраўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі правёў перамовы з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Інданезія Сугіёна, якія прайшлі ў цёплай і сяброўскай атмасферы. 

Фотаздымкі МЗС Інданезіі

Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага і шматбаковага парадку дня, адзначана падабенства поглядаў на сучасныя міжнародныя і рэгіянальныя выклікі, а таксама ўзаемная падтрымка ў міжнародных арганізацыях.

М.Рыжанкоў падкрэсліў, што Інданезія разглядаецца беларускім бокам як ключавы партнёр у рэгіёне, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай сферы. Адзначана, што паміж нашымі краінамі адсутнічаюць закрытыя для абмеркавання тэмы.

Бакі дамовіліся павысіць узровень кіраўніцтва гандлёва-эканамічнай камісіі ў сувязі са шматлікасцю і разнапланавасцю сфер гандлю і бізнесу, што ўяўляюць узаемны інтарэс

Намечаны планы па актывізацыі сумеснай работы ў галінах гуманітарнага супрацоўніцтва, сельскай гаспадаркі, культурнага абмену, навукі і тэхналогій, а таксама навучання інданезійскіх студэнтаў у беларускіх вышэйшых навучальных установах. 

Сярод іншых пытанняў бакі абмеркавалі графік узаемных візітаў на другую палову 2025 года, уключаючы візіты на найвышэйшым узроўні. 

У рамках сустрэчы Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова са Спікерам Савета (Палаты) рэгіянальных прадстаўнікоў Рэспублікі Інданезія Султанам Бахціярам Наджамудзінам адзначаны высокі ўзровень палітычнага дыялогу паміж Беларуссю і Інданезіяй.

Спікер Палаты выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферах узаемнага інтарэсу будзе толькі прагрэсаваць.

Дасягнута дамоўленасць пра пашырэнне міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

Беларускі бок бачыць Савет (Палату) рэгіянальных прадстаўнікоў фарватарам, каб рэалізоўваць і прасоўваць праекты ва ўсіх сферах двухбаковага супрацоўніцтва: гандлёва-эканамічнай, палітычнай, гуманітарнай, культурнай і навукова-тэхнічнай, супрацоўніцтва ў сферы абароннай прамысловасці.

Пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва таксама былі ў фокусе ўвагі, уключаючы рэалізацыю пагадненняў, дасягнутых у выніку афіцыйнага візіту Прэзідэнта Інданезіі ў Беларусь у ліпені 2025 года.

Запланаванае падпісанне да канца года Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Інданезіяй – у год старшынства Рэспублікі Беларусь у ЕАЭС – мае на мэце кратна павялічыць узаемны тавараабарот.

Накіраванасць на пашырэнне беларуска-інданезійскага супрацоўніцтва ў аграпрамысловай сферы пацверджана на сустрэчы М.Рыжанкова з Каардынуючым Міністрам па харчовых пытаннях Рэспублікі Інданезія Зулкіфлі Хасанам. Пытанне харчовай бяспекі ў цяперашні час з'яўляецца адным з ключавых для Інданезіі. Таму кааперацыя з беларускім бокам па пытаннях паставак сельскагаспадарчай тэхнікі, угнаенняў і прадуктаў харчавання ў Інданезію прызнана вельмі актуальнай.

Пры гэтым беларускі бок гатовы не толькі пастаўляць харчовыя тавары (мяса, малако, птушка і інш.), але і прадаставіць інданезійскім партнёрам тэхналогіі і поўнае суправаджэнне ў рэалізацыі праектаў на тэрыторыі Інданезіі, накіраваных на ўмацаванне харчовай бяспекі краіны.

Грунтоўная размова Міністра замежных спраў Беларусі М.Рыжанкова адбылася з Міністрам сельскай гаспадаркі Рэспублікі Інданезія Андзі Амранам Сулейманам, якая пацвердзіла наяўнасць шэрагу перспектыўных напрамкаў для сумеснай адпрацоўкі.

М.Рыжанкоў запрасіў А.Сулеймана наведаць Беларусь у любы зручны час. Каб больш эфектыўна арганізаваць візіт, прапанавана выкарыстоўваць знакавыя мерапрыемствы міжнароднага характару, у прыватнасці, міжнародную выставу «Белагра-2026».

Бакі дамовіліся грунтоўна вывучыць і арганізаваць далейшую работу па пастаўках запатрабаваных на рынках Беларусі і Інданезіі тавараў сельскагаспадарчай прадукцыі. Гэта будзе таксама дапаўняць эканомікі абедзвюх краін.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы