Аб рабочай паездцы Пасла Беларусі У.Баравікова ў М'янму
06 ліпеня 2026 г.
1–3 ліпеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам і Рэспубліцы Саюз М'янма па сумяшчальніцтве Уладзімір Баравікоў наведаў з рабочай паездкай г.Найп'іда і г.Янгон (М'янма).

У рамках паездкі Пасол Беларусі сустрэўся з Міністрам планавання, інвестыцый і міжнародных эканамічных адносін М'янмы Аун Чжо Хо. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, уключаючы рэалізацыю кааперацыйных праектаў у рэчышчы дасягнутых на найвышэйшым узроўні дамоўленасцей, а таксама рашэнняў Сумеснага Беларуска-М'янманскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

На сустрэчы з намеснікам начальніка паліцыі М'янмы М'ё Мін Тхайкам суразмоўцы разгледзелі пытанні развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння ў профільнай сферы, у першую чаргу ў частцы аказання садзейнічання грамадзянам Беларусі, якія трапілі ў экстрэмальныя сітуацыі.

Падчас размовы з генеральным дырэктарам дэпартамента пратакола Міністэрства замежных спраў М'янмы Тэт Тунам бакі абмеркавалі практычныя аспекты адкрыцця беларускага пасольства ў г.Найп'іда, дэталізавалі графік і мадальнасці будучых сумесных мерапрыемстваў.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by