Памер шрыфта:

Аб перагаворах Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка з намеснікам Прэм'ер-міністра ‒ Міністрам замежных спраў М'янмы

15 верасня 2023 г.

 

15 верасня 2023 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік правёў перагаворы з намеснікам Прэм'ер-міністра ‒ Міністрам замежных спраў Рэспублікі Саюз М'янма Тан Свэ ў рамках яго візіту ў Беларусь.

Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў развіцця беларуска-м'яманскага гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага, адукацыйнага і культурнага ўзаемадзеяння.

Асаблівая ўвага ўдзелена супрацоўніцтву ў сферы мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі. Беларускім бокам падкрэслена гатоўнасць падзяліцца вопытам і дасягненнямі ў галіне забеспячэння харчовай бяспекі.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся думкамі па пытаннях глабальнага і рэгіянальнага парадку дня, а таксама тэматыцы ўзаемадзеяння дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый.

С.Алейнік прывітаў адкрыццё Генеральнага консульства Рэспублікі Саюз М'янма ў Беларусі, якое афіцыйна адбудзецца ў рамках візіту, зазначыўшы, што дыпламатычная прысутнасць М'янмы ў Мінску дапаможа партнёрам больш падрабязна пазнаёміцца з Беларуссю, яе гандлёва-эканамічным, навуковым і адукацыйным патэнцыялам.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы