Памер шрыфта:

Аб сустрэчы намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Я.Шэстакова з дэлегацыяй МЗС Польшчы

13 чэрвеня 2018 г.

13-06-2018

13 чэрвеня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў сустрэўся з дэлегацыяй Польшчы на чале з намеснікам дырэктара эканамічнага дэпартамента МЗС гэтай краіны Конрадам Паўлікам.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў беларуска-польскага супрацоўніцтва, адзначыўшы станоўчую дынаміку двухбаковых эканамічных кантактаў, рост гандлёвага абароту паміж дзвюма краінамі і павелічэнне цікавасці польскіх інвестараў да рэалізацыі праектаў у Беларусі.

Бакі пагадзіліся з неабходнасцю павышаць якасць і практычную аддачу ад двухбаковых кантактаў, а таксама абмеркавалі каляндар сумесных эканамічных мерапрыемстваў на 2018-2019 гады.

русская версия   English version

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы