Аб удзеле беларускай дэлегацыі ў 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН
18 верасня 2023 г.
19-24 верасня 2023 г. беларуская дэлегацыя на чале з Міністрам замежных спраў Сяргеем Алейнікам прыме ўдзел у 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у г.Нью-Йорку (ЗША).
Работа 78-й сесіі ГА ААН будзе працякаць ва ўмовах крызісу шматбаковасці, які працягваецца, і абвастрэння супярэчнасцей паміж дзяржавамі-членамі.
Асноўныя намаганні беларускай дэлегацыі плануецца засяродзіць на задачах па прасоўванні кансалідуючага і стваральнага парадку, які падкрэслівае мірны характар нашых нацыянальных прыярытэтаў, процідзеянню ініцыятывам, накіраваным на падрыў нацыянальных інтарэсаў нашай краіны.
Будзе ўдзелена ўвага аднабаковым прымусовым мерам, у прыватнасці, іх негатыўнаму ўплыву на ўстойлівае развіццё асобных краін, цэлых рэгіёнаў, сусветную эканоміку і гандаль, іх супярэчнасць міжнароднаму праву.
Дэлегацыя Рэспублікі Беларусь таксама задзейнічае трыбуну ААН для папулярызацыі пытанняў умацавання харчовай бяспекі.
На 78-й сесіі беларускі бок плануе прасоўваць прыярытэтныя напрамкі свайго старшынства ў АДКБ у 2023 годзе пад лозунгам "Праз салідарнасць і супрацоўніцтва да міру і бяспекі" і садзейнічаць павышэнню пазнавальнасці Арганізацыі ў ААН.
Праграмай візіту С.Алейніка ў Нью-Йорк прадугледжаны выступленні на агульнапалітычнай дыскусіі 78-й сесіі ГА ААН, удзел у сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ, Міністэрскай сустрэчы Групы сяброў у абарону Статута ААН, Міністэрскай сустрэчы Групы аднадумцаў у падтрымку краін з сярэднім узроўнем даходу і шэрагу іншых шматбаковых мерапрыемстваў.
На палях Генасамблеі запланавана серыя двухбаковых сустрэч Міністра замежных спраў з калегамі з Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, кіраўніцтвам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byМіжнародны ІКТ-Форум ТІБО-2022
www.tibo.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр прававой інфармацыі
www.ncpi.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by