Памер шрыфта:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Ю.Ярашэвіча са Старшынёй праўлення Мемарыяльнага комплексу гісторыі Халакоста «Яд Вашэм»

10 чэрвеня 2025 г.

 

9 чэрвеня 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль Юрый Ярашэвіч правёў сустрэчу са Старшынёй праўлення Мемарыяльнага комплексу гісторыі Халакоста «Яд Вашэм» Дэніэлем Даянам.

У ходзе сустрэчы была падкрэслена агульнасць лёсаў беларускага і яўрэйскага народаў у часы Другой сусветнай вайны. Асабліва быў выдзелены факт прылічэння каля 700 беларусаў да праведнікаў свету – тых, хто, рызыкуючы ўласным жыццём і бяспекай блізкіх, ратаваў яўрэяў ад нацыстаў падчас Халакоста.

Пасол Рэспублікі Беларусь таксама адзначыў, што беларускі бок надае асаблівую ўвагу захаванню гераічнай спадчыны двух народаў. Аб гэтым сведчыць праведзены Міністэрствам замежных спраў Беларусі суботнік па добраўпарадкаванні гісторыка-турыстычнага аб’екта ў Налібоцкай пушчы, прысвечанага партызанскаму руху Беларусі, асабліва атрадам братоў Бельскіх і Зорына.

Д.Даян выказаў гатоўнасць да працягу і пашырэння супрацоўніцтва з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і іншымі архіўнымі інстытутамі.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы