Памер шрыфта:

Аб удзеле намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка ў Другой міністэрскай сустрэчы краін-удзельніц Групы сяброў у абарону Статута ААН

12 кастрычніка 2021 г.

 

12 кастрычніка 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік прыняў удзел у Другой міністэрскай сустрэчы краін-удзельніц Групы сяброў у абарону Статута ААН, якая прайшла ў Бялградзе (Сербія) у рамках Нарады высокага ўзроўню, прысвечанай 60-годдзю стварэння Руху недалучэньня.

Падчас сустрэчы С.Алейнік падкрэсліў актуальнасць захавання дзяржавамі прынцыпаў і мэтаў Статута ААН, які з'яўляецца краевугольным дакументам у архітэктуры міжнароднага права. Намеснік Міністра зрабіў акцэнт на неабходнасці прыняцця сумесных намаганняў па супрацьдзеянні аднабаковым прымусовым мерам, якія ўяўляюць пагрозу як ўстойліваму развіццю дзяржаў, так і непасрэдна іх суверэнітэту і бяспекі.

Па выніках сустрэчы Групы сяброў прынята сумесная палітычная Дэкларацыя з мэтай пацвярджэння сумесных намаганняў, накіраваных на абарону мэтаў і прынцыпаў, замацаваных у Статуце ААН.

Да даведкі: Група сяброў з'яўляецца нефармальнай групай беларусаў дзяржаў-аднадумцаў у ААН, якая была створана па ініцыятыве Венесуэлы ў ліпені 2021 года. У Групу ўваходзяць Алжыр, Ангола, Беларусь, Балівія, Венесуэла, Іран, Камбоджа, Кітай, КНДР, Куба, Лаос, Нікарагуа, Палестына, Расія, Сэнт-Вінсэнт і Грэнадыны, Сірыя, Экватарыяльная Гвінея і Эрытрэя. Мэтамі Групы з'яўляюцца супрацьстаянне аднабаковым прымусовым мерам, абарона суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краін-удзельніц у адпаведнасці з прынцыпамі міжнароднага права, прасоўванне сумесных ініцыятыў, накіраваных на абарону і ўмацаванне аўтарытэту палажэнняў Статута ААН.

На сустрэчы С.Алейніка з намеснікам Міністра замежных спраў Султаната Аман Халіфай бен Алі бен Ісай аль-Харці разгледжаны перспектывы развіцця палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Асаблівая ўвага нададзена актывізацыі кантактаў паміж дзяржавамі, арганізацыі візітаў на розных узроўнях. Адбыўся таксама абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Тэматыка пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння і ўзаемнай падтрымкі на шматбаковых пляцоўках была абмеркавана са старэйшым палітычным саветнікам Прэзідэнта Эрытрэі Йеманом Гебреабам і Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Каралеўства Бахрэйн у Расіі Ахмедам Аль-Сааці.
 

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы