Памер шрыфта:

Арганізацыя дагавора аб калектыўнай бяспецы

Дагавор аб калектыўнай бяспецы (ДКБ) быў падпісаны 15 мая 1992 г. у г. Ташкенце главамі шасці дзяржаў: Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Пасля да яго далучыліся Азербайджан, Грузія  і Беларусь. Дагавор уступіў у сілу 20 красавіка 1994 г. У красавіку 1999 г. Пратакол аб пралангацыі Дагавора падпісалі шэсць з іх (акрамя Азербайджана, Грузіі і Узбекістана). 
 
На маскоўскай сесіі ДКБ 14 мая 2002 г. было прынята рашэнне аб пераўтварэнні ДКБ у поўнафарматную міжнародную арганізацыю – Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). У 2002 годзе ў Кішынёве падпісаны Статут і Пагадненне аб прававым статусе АДКБ, якія ўступілі ў сілу 18 верасня 2003 г.

2 снежня 2004 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю аб наданні Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы статусу назіральніка ў Генеральнай Асамблеі ААН. 

Статутнымі оргaнамі Арганізацыі з’яўляюцца: Савет калектыўнай бяспекі (СКБ), Савет міністраў замежных спраў (СМЗС), Савет міністраў абароны (СМА), Камітэт сакратароў саветаў бяспекі (КССБ).

Ключавымі задачамі АДКБ з'яўляюцца забеспячэнне нацыянальнай і калектыўнай бяспекі, паглыбленне ваенна-палітычнага ўзаемадзеяння, каардынацыя знешнепалітычных пазіцый па міжнародных і рэгіянальных праблемах бяспекі, умацаванне шматбаковых механізмаў супрацоўніцтва, уключна з ваенным складнікам, развіццё супрацоўніцтва па процідзеянні сучасным выклікам і пагрозам бяспецы, такім як міжнародны тэрарызм, наркатрафік, нелегальная міграцыя, міжнародная арганізаваная злачыннасць, інфармацыйная бяспека и кiбербяспека, біялагічная бяспека, ваенна-тэхнiчнае супрацоўніцтва.

У 2023 годзе Рэспубліка Беларусь старшынствавала ў АДКБ.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы