Памер шрыфта:

Савет Еўропы

Савет Еўропы – еўрапейская міжурадавая арганізацыя, створаная 5 мая 1949 г. Яна аб'ядноўвае ў цяперашні час 47 дзяржаў. Штаб-кватэра размешчана ў г.Страсбургу (Францыя).

Кіруючыя органы Савета Еўропы: Камітэт міністраў, Парламенцкая асамблея, Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад.

16 верасня 1992 г. Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) дала статус “спецыяльна запрошанага” Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь.

12 сакавіка 1993 г. Рэспубліка Беларусь падала заяўку на ўступленне ў Савет Еўропы. Аднак у студзені 1997 г. Бюро ПАСЕ прыняло рашэнне аб прыпыненні статусу “спецыяльна запрошанага” Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, у выніку чаго разгляд заяўкі Рэспублікі Беларусь аб уступленні ў Савет Еўропы быў прыпынены. 

З 2010 года Беларусь прымае ўдзел у пасяджэннях Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія) у статусе асацыяванага члена.

Беларусь удзельнічае ў адзінаццаці кіруючых камітэтах Савета Еўропы (па культуры, спадчыне і ландшафту; па адукацыйнай палітыцы і практыцы; па моладзі; па пытаннях Сусветнага антыдопінгавага агенцтва; па спорту; па процідзеянні гандлю людзьмі; Бернскай канвенцыі і інш.), а таксама ў шэрагу іншых камітэтаў Савета Еўропы ў якасці назіральніка.

Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам дванаццаці нарматыўна-прававых інструментаў Савета Еўропы (у сферах культуры, адукацыі, права, барацьбы з карупцыяй, спорту). 

У прыватнасці, Рэспубліка Беларусь з 1993 года з'яўляецца ўдзельнікам Еўрапейскай культурнай канвенцыі. У 2014 годзе Беларусь далучылася да Канвенцыі СЕ аб процідзеянні гандлю людзьмі, у 2015 годзе – да Дадатковага пратакола да Канвенцыі аб крымінальнай адказнасці за карупцыю. 17 лістапада 2017 г. Рэспублiка Беларусь ратыфікавала Дадатковы пратакол да Канвенцыі супраць прымянення допінгу. У 2019 годзе Беларусь падпiсала Канвенцыю СЕ па кантрафактнай медыцынскай прадукцыі і аналагічнай злачыннай дзейнасці, якая прадстаўляе пагрозу для аховы здароўя. 

Працягваецца дыялог Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ). Беларускія дэпутаты прымаюць удзел у слуханнях аб сітуацыі ў Беларусі Камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі, а таксама ў тэматычных канферэнцыях ПАСЕ.

У снежні 2008 г. Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы надаў статус назіральніка Савету па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Удзел прадстаўнiкоў Савету па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакiравання пры Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у дзейнасці Кангрэсу спрыяе атрыманню iнфармацыi аб развiццi мясцовага самакiравання ў краiнах-членах Савета Еўропы, а таксама азнаямленню замежных партнёраў з лепшымi практыкамi Беларусi ў гэтай галiне.

У 2021 годзе беларускія эксперты бралі ўдзел у пасяджэннях па лініі міжурадавых камітэтаў і канвенцый Савета Еўропы, Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад і Венецыянскай камісіі.

У верасні 2020 года Беларусь ратыфікавала Канвенцыю СЕ па фальсіфікаванай медычнай прадукцыі і аналагічнай злачыннай чыннасці, што ўяўляе пагрозу для аховы здароўя.

Нацыянальныя паркі “Белавежская пушча” і “Бярэзінскі біясферны запаведнік” валодаюць Еўрапейскімі дыпломамі ахоўных прыродных тэрыторый СЕ.

Лабараторыя фармакапейнага і фармацэўтычнага аналізу РУП “Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя” Міністэрства аховы здароўя Беларусі мае статус асацыяванага члена ў Еўрапейскай сеткі Афіцыйнага медыцынскага кантролю лабараторый (OMCL).

Рэспубліка Беларусь зацікаўлена ў развіцці прагматычнага супрацоўніцтва з Саветам Еўропы і яго статутнымі органамі, уключаючы далейшае пашырэнне ўдзелу ў нарматыўна-прававых інструментах СЕ і аднаўленне поўнафарматнага праектнага ўзаемадзеяння.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы