Памер шрыфта:

Цэнтральна-Еўрапейская Ініцыятыва

Цэнтральна-Еўрапейская Ініцыятыва была створана ў 1989 годзе ў якасці арганізацыі з мэтай развіцця ўстойлівых сувязей паміж дзяржавамі Цэнтральнай, Заходняй і Усходняй Еўропы ў галінах палітыкі, эканомікі і культуры, а таксама недапушчэння ўзнікнення новых падзяляльных ліній у еўрапейскім рэгіёне. У канцы 1990-х гадоў асноўнай мэтай ЦЕІ было абвешчана спрыянне еўрапейскай інтэграцыі і збліжэнне паміж ЕС і еўрапейскімі краінамі, якія не ўваходзяць у яго склад.

Сёння ЦЕІ налічвае 17 дзяржаў-членаў: Албанію, Беларусь, Балгарыю, Боснію і Герцагавіну, Венгрыю, Італію, Паўночную Македонію, Малдову, Польшчу, Румынію, Сербію, Славакію, Славенію, Украіну, Харватыю, Чарнагорыю, Чэхію (у 2018 годзе з ЦЕІ выйшла Аўстрыя).

Рэспубліка Беларусь стала членам Цэнтральна-Еўрапейскай Ініыятывы ў чэрвені 1996 года. Беларусь разглядае ўдзел у гэтай арганізацыі як эфектыўны інструмент пашырэння і ўмацавання рэгіянальнага супрацоўніцтва праз рэалізацыю канкрэтных сумесных праектаў па актуальных напрамках дзейнасці (эфектыўная энергетыка, устойлівае развіццё, экалогія, навука і тэхналогіі).

С 2009 года ў дзейнасці ЦЕІ з’явіўся новы фактар: тры дзяржавы-члена Арганізацыі – Беларусь, Малдова і Украіна – сталі ўдзельніцамі ініцыятывы ЕС “Усходняе партнёрства”. Ключавыя напрамкі дзейнасці ў рамках Усходняга партнёрства ў большасці сугучны з прыярытэтамі ЦЕІ, у першую чаргу ў частцы садзейнічання развіццю супрацоўніцтва паміж ЕС і яго суседзямі. У гэтай сувязі Беларусь выступае за ўзмацненне ўзаемадзеяння паміж ЦЕІ і Усходнім партнёрствам, рэалізацыю гэтымі ініцыятывамі сумесных узаемадапаўняльных  праектаў у прыкладных галінах супрацоўніцтва.

Беларусь прымае актыўны ўдзел у штогадовых мерапрыемствах Арганізацыі: сустрэчах кіраўнікоў урадаў і міністраў замежных спраў краін ЦЕІ, пасяджэннях Камітэта нацянальных каардынатараў, нарадах палітычных дырэктараў. Дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прымаюць удзел у пасяджэннях Парламенцкага камітэта і Парламенцкай асамблеі ЦЕІ.

У 2004 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт далучыўся да Сеткі ўніверсітэцкіх сувязей ЦЕІ, створанай на базе Універсітэта г.Трыеста (Італія).

У 2006 годзе было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Міжнародным цэнтрам тэарэтычнай фізікі імя Абдус Салама (г.Трыест). Пагадненне стала асновай для стварэння на базе лабараторыі нелінейнай оптыкі Інстытута фізікі НАН Цэнтра па ўзаемадзеянню з ЦЕІ ў рамках Навукова-тэхналагічнай сеткі Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы.

Беларускія органы дзяржаўнага кіравання і арганізацыі актыўна ўдзельнічаюць у праектнай дзейнасці ЦЕІ ў такіх сферах як энергетыка, транспарт і лагістыка, прыродаахоўная дзейнасць, адукацыя, навукова-тэхнічнае і інавацыйнае супрацоўніцтва.

Назіраецца ўстойлівы рост сродкаў ЦЕІ, якія асвойваюцца ў рамках праектаў беларускімі атрымальнікамі. Агульны аб’ём сродкаў ЦЕІ, выдзеленых Беларусі да 2019 года, склаў 8,56 млн.еўра (6,91 млн.еўра – у рамках праектаў з удзелам таксама іншых краін, 1,64 млн.еўра – на праекты для адной Беларусі). Гэтыя сродкі накіраваны на падтрымку праектаў у сферах эканомікі, навукі, адукацыі, культуры, СМІ і г.д.

У 2017 — 2020 гадах да рэалізацыі ў Беларусі таксама зацверджаны 5 праектаў на суму 640 тыс.еўра, якія фінансуюцца з Фонду ЦЕІ ў ЕБРР. Праекты накіраваны на аказанне кансультацыйных паслуг малому і сярэдняму бізнесу і арганізацыйнае суправаджэнне праектаў ЕБРР у Беларусі па падтрымцы прыватнага прадпрымальніцтва, развіццё прыватна-дзяржаўных партнёрстваў у транспартнай галіне, мадэрнізацыі электрасетак. 

У 2017 годзе Беларусь старшынствавала ў Цэнтральна-Еўрапейскай Інiцыятыве. У якасці “тытульнай тэмы” беларускага старшынства, якая адпавядае спецыфіцы дзейнасці ЦЕІ і ў роўнай ступені інтарэсам усіх дзяржаў-членаў, абрана тэматыка прасоўвання сумяшчальнасці ў большай Еўропе (“Promoting connectivity in a Wider Europe”).

Удзел у Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятыве спрыяе распаўсюджванню ў Еўропе інфармацыі аб беларускай дзяржаве і грамадстве, дазваляе атрымліваць фінансавае і экспертнае садзейнічанне ў рамках рэалізацыі праектаў супрацоўніцтва, паступова гарманізаваць нацыянальныя нормы і тэхнічныя рэгламенты з адпаведнымі еўрапейскімі стандартамі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы