Паўночнае вымярэнне
Паўночнае вымярэнне (ПВ) ўтворана ў 1997 годзе па ініцыятыве Фінляндыі і з'яўляецца адным з рэгіянальных напрамкаў палітыкі ЕС. З 2006 года, пасля прыняцця Палітычнай дэкларацыі і Рамачнага палітычнага дакумента Паўночнага вымярэння, праект стаў сумеснай палітыкай ЕС, Ісландыі, Нарвегіі і Расіі, якая прадугледжвае раўнапраўны ўдзел усіх чатырох бакоў.
З мая 2015 года Беларусь валодае статусам назіральніка ў Паўночным вымярэнні.
У рамках Паўночнага вымярэння створаны чатыры партнёрства: па экалогіі; транспарце і лагістыцы; ахове здароўя і сацыяльнаму дабрабыту; культуры. Беларусь удзельнічае ў дзейнасці першых двух партнёрстваў.
Экалагічнае партнёрства Паўночнага вымярэння (ЭППВ) створана ў 2002 годзе для вырашэння экалагічных праблем водазабеспячэння, ачысткі сцёкаў, перапрацоўкі цвёрдых адходаў, павышэння энергаэфектыўнасці і ўтылізацыі ядзерных адходаў. Фонд ЭППВ суфінансуюць Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Паўночны інвестыцыйны банк, Паўночная экалагічная фінансавая карпарацыя, Еўрапейскі інвестыцыйны банк і Сусветны банк.
Да цяперашняга часу наша краіна ўнесла ў фонд ЭППВ 2 млн. еўра. Гэта дазваляе прыцягваць сродкі на рэалізацыю такіх буйных шматгадовых праектаў партнёрства, як “Беларусь: экалагічны інфраструктурны праект” і “Праграма па водным сектары ў Рэспубліцы Беларусь”.
Дзейнасць Партнёрства Паўночнага вымярэння ў галіне транспарту і лагістыкі (ППВТЛ) накіравана на каардынацыю нацыянальных транспартных палітык краін рэгіёну, у тым ліку на правядзенне сумесных мерапрыемстваў. У 2020 годзе Беларусь старшынствуе ў ППВТЛ.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр прававой інфармацыі
www.ncpi.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by