Савет дзяржаў Балтыйскага мора
Савет дзяржаў Балтыйскага мора (СДБМ) створаны ў сакавіку 1992 г. У Савет уваходзяць Германія, Данія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Польшча, Расійская Федэрацыя, Фінляндыя, Швецыя, Эстонія, а таксама Еўрапейская камісія.
У якасці прыярытэтных напрамкаў работы СДБМ вызначаны супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі, адукацыі, культуры, па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя; садзейнічанне эканамічнаму развіццю; грамадская бяспека і чалавечае вымярэнне.
З 1 ліпеня 2009 г. Рэспубліка Беларусь мае статус назіральніка пры СДБМ. Статус назіральніка дазваляе Беларусі больш актыўна і сістэмна ўдзельнічаць у практычнай дзейнасці Савета, а таксама ў працэсах супрацоўніцтва на Балтыцы ўвогуле.
Супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і СДБМ актыўна развіваецца ў рамках рэгіянальнага ўзаемадзеяння па тэматыцы аховы прыроды, радыяцыйнай бяспекі, аховы здароўя, міграцыі.
Беларусь удзельнічае ў шэрагу праектаў і механізмаў СДБМ, у тым ліку Балтыйскім энергетычным кальцы (развіццё энергасістэмы, якая аб'ядноўвае дзяржавы рэгіёна Балтыйскага мора) і Арганізацыі субрэгіянальнага супрацоўніцтва дзяржаў Балтыйскага мора. Пры садзейнічанні СДБМ забяспечана запрашэнне Беларусі да ўдзелу ў дзейнасці Партнёрства “Паўночнага вымярэння” Еўрасаюза ў галіне грамадскай аховы здароўя і сацыяльнага дабрабыту. СДБМ таксама садзейнічае ў наладжванні партнёрскіх сувязяў дзіцячых устаноў аховы здароўя краін-членаў Савета з беларускімі партнёрамі.
Нацыянальнае цэнтральнае бюро ІНТЭРПОЛ у Беларусі наладзіла ўзаемадзеянне з працоўнай групай СДБМ па праблемах дзяцей. Ад Беларусі быў прызначаны афіцэр па праблемах дзяцей, якія засталіся без дагляду бацькоў, а таксама тых, хто стаў ахвярамі гандлю людзьмі ў рэгіёне Балтыйскага мора.
Шэсць беларускіх ВНУ ўдзельнічаюць у Cетцы ўніверсітэтаў рэгіёну Балтыйскага мора. У 2018 годзе СДБМ адобрыў выдзяленне гранта ў памеры 65 тысяч еўра на праект Сеткі “Інтэграцыя выкладання бізнес-дысцыплін у беларускіх ВНУ ў сістэму вышэйшай адукацыі рэгіёну Балтыйскага мора”.
Прадстаўнікi Беларусі прымаюць удзел у штогадовых кансультацыях камітэта старшых службовых асоб СДБМ з краінамі-назіральніцамі.
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр прававой інфармацыі
www.ncpi.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by