Памер шрыфта:

Аб удзеле Пасла Беларусі ў Ізраілі Ю.Ярашэвіча ў цырымоніі ў памяць пра ахвяры Халакоста

24 кастрычніка 2025 г.

 

24 кастрычніка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль прыняў удзел у памятнай цэрэморыі закладвання капсулы з зямлёй з Мінскага гета ў Лесе Праведнікаў (Яар а-Кдашым) пад г.Іерусалімам, ля помніка ахвярам яўрэйскіх гета ў Беларусі.

У мерапрыемстве, арганізаваным Пасольствам Беларусі ў Ізраілі сумесна з Усеізраільскім аб'яднаннем выхадцаў з Беларусі і Усеізраільскім аб'яднаннем бежанцаў і тых, хто перажыў Халакост пры падтрымцы Яўрэйскага нацыянальнага фонду Керэн Кайемет ле-Ісраэль (ККЛ), прынялі ўдзел віцэ-спікер Кнесета Ізраіля, генеральны дырэктар Бюро па сувязях «НАТЫЎ» Офіса Прэм'ер-міністра Ізраіля, высокапастаўленыя прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Ізраіля, прадстаўнікі акрэдытаваных у Ізраілі дыпламатычных місій, грамадскія дзеячы, журналісты і прадстаўнікі беларускай дыяспары.

поўны тэкст навіны

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы