Памер шрыфта:

Аб лекцыі Пасла А.Чарнецкага у рамках 29-га Міжнароднага дыпламатычнага форуму ў г.Сеуле

17 лютага 2025 г.

 

15 лютага 2025 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Карэя Андрэй Чарнецкі выступіў з лекцыяй для навучэнцаў старэйшых класаў у рамках 29-га Міжнароднага дыпламатычнага форуму ў кампусе Універсітэта Хоса ў г.Сеуле.

Тэмай лекцыі сталі актуальныя выклікі і новыя перспектывы супрацоўніцтва паміж краінамі і рэгіёнамі ва ўмовах высокай валацільнасці міжнародных кантактаў і трансфармацыі сусветнага парадку.

Пасол надаў увагу пытанням беларуска-карэйскіх адносін, намаганням Беларусі ў рамках глабальнага парадку ААН, выкананню нашай краінай мэт у галіне ўстойлівага развіцця, беларускаму ўнёску ў супрацоўніцтва па пытаннях барацьбы са змяненнем клімату, харчовай бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя.

поўны тэкст навіны

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы