Беларусь і рэгіёны Расіі
Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з суб'ектамі Расійскай Федэрацыі ажыццяўляецца ў рамках заключаных пагадненняў аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным узаемадзеяннi (больш за 80 пагадненняў). Акрамя таго, заключана каля 450 дамоў паміж абласцямі Рэспублікі Беларусь, г.Мiнскам і суб'ектамі Расійскай Федэрацыі, а таксама паміж беларускімі i расійскімі раёнамі i гарадамі.
Эфектыўным інструментам рэалізацыі двухбаковых адносін з'яўляюцца сумесныя саветы дзелавога супрацоўніцтва, рабочыя групы па развiцці адносiн, створаныя з 79 рэгіёнам Расіі.
Вядучыя пазіцыі ва ўзаемным гандлі Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыі займаюць Цэнтральны, Уральскі, Прыволжскi і Паўночна-Заходні федэральныя акругі. Найбольш плённа Беларусь узаемадзейнічае з Масквой і Санкт-Пецярбургам, Цюменскай, Маскоўскай, Смаленскай, Бранскай, Свярдлоўскай, Ленінградскай абласцямі, Рэспублікай Татарстан і Пермскім краем.
Найбольш плённа Беларусь узаемадзейнічае з г.Масковай і Маскоўскай вобласцю, Смаленскай вобласцю, г.Санкт-Пецярбургам, Бранскай вобласцю, Рэспублікай Татарстан, Растоўскай, Кемераўскай, Ленінградскай і Свярдлоўскай абласцямі.
Асаблiвая ўвага надаецца развіццю прамысловай кааперацыі з расійскімі рэгіёнамі, стварэнню сумесных зборачных вытворчасцей. Прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь наладжваюць дзейнасть дылерскіх цэнтраў па продажы і сэрвісным абслугоўванні тэхнікі ў рэгіёнах Расіі. Вядзецца абмен распрацоўкамі і тэхналогіямі вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.
Беларускія будаўнікі ўзводзяць аб'екты сацыяльнага і прамысловага прызначэння ў шэрагу суб'ектаў Расійскай Федэрацыі. Запатрабаваны ў Расіі паспяховы вопыт беларускіх дарожных кампаній у праектаванні і будаўніцтве аўтамабільных дарог.
З 2014 года пад эгідай Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі штогод праводзяцца форумы рэгіёнаў дзвюх краін.
Функцыянуюць дзевяць аддзяленняў Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (у Калінінградзе, Смаленску, Ніжнім Ноўгарадзе, Казані, Уфе, Навасібірску, Краснаярску і Уладзівастоку) і тры генеральныя консульствы Рэспублікі Беларусь (у Санкт-Пецярбургу, Растове-на-Доне, Екацярынбургу).
Рэгіянальнае супрацоўніцтва з'яўляецца адным з найбольш дзейсных механізмаў паглыблення ўсяго комплексу беларуска-расійскіх адносін.
Вярнуцца да асноўнага артыкулу
Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
www.president.gov.byМіністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
www.mininform.gov.byСавет Міністраў Рэспублікі Беларусь
www.government.gov.byСавет Рэспублікі
www.sovrep.gov.byПалата Прадстаўнікоў
www.house.gov.byПрававы форум Беларусі
www.forumpravo.byТэлеканал «Беларусь 24»
www.belarus24.byРадыёстанцыя «Беларусь»
www.radiobelarus.byБеларуская універсальная таварная біржа
www.butb.byНацыянальнае агенцтва па турызму
www.belarustourism.byНацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
www.investinbelarus.byНацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі
www.center.gov.byАфіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
www.belarus.by