Памер шрыфта:

Аб ускладанні кіраўніцтвам МЗС кветак да «Стэлы салдат і партызанаў у брацкіх магілах»

07 мая 2024 г.

 

7 мая 2024 г. напярэдадні святкавання 79-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік і работнікі МЗС усклалі кветкі да «Стэлы салдат і партызанаў у брацкіх магілах» на Вайсковых могілках у г.Мінску.

Міністр Сяргей Алейнік падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай памяці і абароны подзвігу беларускага і ў шырэйшым кантэксце савецкага народа.

«У гэтыя светлыя майскія дні мы ўсе ідзем да манументаў, якімі абсыпана шматпакутная беларуская зямля. Ідзем, каб ушанаваць памяць загінуўшых, аддаць даніну павагі мужнасці, гераізму і стойкасці нашага народа ў тыя складаныя гады», - сказаў С.Алейнік.

Міністр падрабязна расказаў аб рабоце МЗС і загранустаноў па абароне гістарычнай памяці ў сённяшні няпросты час, а таксама мерапрыемствах, прымеркаваных беларускімі дыпмісіямі да Дня Перамогі і 80-годдзя вызвалення Беларусі. Сярод іх - інфармацыйная акцыя "Свечка памяці". 8-9 мая ў беларускіх загранустановах па ўсім свеце будуць запалены свечкі ў памяць аб загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне.

"Мы таксама праводзім інфармацыйную кампанію ў сацыяльных сетках #BY80, і запрашаем усіх неабыякавых беларусаў далучыцца да яе", - адзначыў кіраўнік МЗС. Узгадвайце сваіх родных, дзяліцеся думкамі, месцамі ці ваеннымі гісторыямі, якія найбольш закранулі вас пад адзіным хэштэгам #BY80.

версія для друку

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы