Памер шрыфта:

Міжнароднае гуманітарнае права

Міжнароднае гуманітарнае права рэгулюе прынцыпы і правілы, якія тычацца сродкаў і метадаў вядзення ваенных дзеянняў, а таксама гуманітарнай абароны грамадзянскага насельніцтва, хворых і параненых вайскоўцаў, а таксама ваеннапалонных.

Базавымі дакументамі міжнароднага гуманітарнага права з'яўляюцца:

Жэнеўская канвенцыя (I) аб паляпшэннi лёсу параненых і хворых у дзеючых войсках;
Жэнеўская канвенцыя (II) аб паляпшэннi лёсу параненых, хворых і асоб, якiя пацярпелi караблекрушэнне, са складу ўзброеных сіл на моры;
Жэнеўская канвенцыя (III) аб абыходжанні з ваеннапалоннымі;
Жэнеўская канвенцыя (IV) аб абароне грамадзянскага насельніцтва падчас вайны;
Дадатковы пратакол (I) аб абароне ахвяр міжнародных узброеных канфліктаў;
Дадатковы пратакол (II) аб абароне ахвяр неміжнародных узброеных канфліктаў;
Дадатковы пратакол (III) аб прыняцці дадатковай адметнай эмблемы (“Чырвоны крышталь”).

Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам усіх названых міжнародных дагавораў.

Беларусь прымае актыўны ўдзел у разглядзе пытанняў, умацавання і распаўсюджвання ведаў аб МГП, а таксама ў рабоце Міжнароднай канферэнцыі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

У перыяд з 9 па 12 снежня 2019 г. дэлегацыя Урада Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел у рабоце 33-й Міжнароднай канферэнцыі Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Дэлегацыю ўзначаліў намеснік Міністра замежных спраў Краўчанка А.І.

З 2018 года ў Мінску дзейнічае Дэлегацыя МКЧК у Беларусі, якая адкрыта на падставе Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Міжнародным Камітэтам Чырвонага Крыжа аб статусе, прывілеях і імунітэтах Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Рэспубліцы Беларусь.

На нацыянальным узроўні створана Камісія па імплементацыі міжнароднага гуманітарнага права пры Савеце Міністраў пад старшынствам Міністра юстыцыі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы