Памер шрыфта:

Дзяржаўная сімволіка

— Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь 

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй – чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй – зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. 

Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцягу. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні – 1:2. Сцяг мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое афарбоўваецца ў залацісты (охра) колер. 

Пры цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца з наканечнікам ромбападобнай формы з выявай пяціканцовай зоркі, аналагічнай яе выяве на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Наканечнікі вырабляюцца з металу жоўтага колеру. 

Файл для запампоўкі

Рэкамендаваная колеравая гама афіцыйнага сцяга:

♦ Чырвоны — пантон 1795 C

♦ Зялёны — пантон 355 С

♦ Белы — пантон белы

— Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь 
 

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. 

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полi залаты контур Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамi лёну. Вянок тройчы перавiты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкi напiсаны золатам словы “Рэспубліка Беларусь”.

Файл для запампоўкі
у фармаце .cdr

— Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь 

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, якi выконваецца ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2004 г. № 301-З “Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь” і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. 

Тэкст гімна:  

Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь 

Словы М.Клімковіча, У.Карызны 

музыка Н.Сакалоўскага 

 

Мы, беларусы – мірныя людзі,

Сэрцам адданыя роднай зямлі,

Шчыра сябруем, сілы гартуем

Мы ў працавітай, вольнай сям'і.


Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!


Разам з братамі мужна вякамі

Мы баранілі родны парог,

У бітвах за волю, бітвах за долю

Свой здабывалі сцяг перамог!


Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!


Дружба народаў – сіла народаў -

Наш запаветны, сонечны шлях.

Горда ж узвіся ў ясныя высі,

Сцяг пераможны – радасці сцяг!


Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Файл для запампоўкі (mp3)
Партытура гімна

— Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка 2022 г. уступіла ў сілу абноўленая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прынятая на рэспубліканскім рэферэндуме. Яна ўвасобіла ў сабе пераемнасць шматвяковага гістарычнага шляху Беларусі, замацавала асновы беларускай мадэлі развіцця.

— Назва краіны 

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь замацоўвае дзве афіцыйныя назвы  – “Рэспубліка Беларусь” і “Беларусь”. Дадзеныя назвы замацаваны не толькі нацыянальнымі заканадаўчымі актамі, але і дакументамі ААН, уключаючы выданне «Тэрміналагічны бюлетэнь No.347/Rev.1: Назвы краін”. 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы