Памер шрыфта:

Міжнародная інфармацыйная бяспека

Беларусь надае вялікую ўвагу пытанням бяспекі ў кіберпрасторы, у тым ліку ў кантэксце супрацьдзеяння тэрарыстычным пагрозам.

Укараненне інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій ва ўсіх сферах жыцця сведчыць аб тым, што пашырэнне міжнароднага «лічбавага» супрацоўніцтва неабходна не толькі ў кантэксце барацьбы з тэрарызмам, але і ў іншых напрамках міжнароднага парадку дня.

У сакавіку 2019 г. зацверджана Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі Беларусі, якая абвясціла інфармацыйны суверэнітэт, павагу да лічбавага суверэнітэту іншых краін і правядзенне мірнай знешняй інфармацыйнай палітыкі.

Шырокае кола пытанняў, звязаных з патэнцыяльнымі пагрозамі ўзнікаючых тэхналогій, уключна са штучным інтэлектам, было разгледжана на сумеснай канферэнцыі высокага ўзроўню Беларусі і ААН «Супрацьдзеянне тэрарызму з дапамогай інавацыйных падыходаў і выкарыстанне новых тэхналогій і тэхналогій, што узнікаюць», якая адбылася 3-4 верасня 2019 г. у г.Мінску. Канферэнцыя прадаставіла платформу для вывучэння эфектыўных спосабаў процідзеяння незаконнаму выкарыстанню новых і ўзнікаючых тэхналогій тэрарыстамі.

Падчас канферэнцыі Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка выступіў з ініцыятывай стварэння "пояса лічбавага добрасуседства" шляхам заключэння міжнародных пагадненняў па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі, аналагічных пагадненням аб дадатковых мерах умацавання даверу і бяспекі ў ваенна-палітычнай сферы.

Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва і ўмацоўваць сувязі ў галіне міжнароднай інфармацыйнай бяспекі з усімі краінамі свету і выступае за распрацоўку правіл адказных паводзінаў у віртуальнай прасторы з мэтай памяншэння канфрантацыі і аднаўлення даверу.

У 2019 - 2021 гг. прадстаўнікі Беларусі прымалі ўдзел у пасяджэннях Рабочай групы адкрытага складу  па дасягненнях у сферы інфарматызацыі і тэлекамунікацый у кантэксце міжнароднай бяспекі, заснаванай рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН 73/27, і ўсяляк спрыялі прыняццю кансэнсусам выніковага дакладу. У дакуменце пацвярджаюцца раней дасягнутыя міжнароднай супольнасцю дамоўленасці па правілах, нормах і прынцыпах адказных паводзінаў дзяржаў, а таксама прадугледжана магчымасць выпрацоўкі новых правілаў і нормаў, у тым ліку юрыдычна абавязковага характару.

Беларусь падтрымала ініцыятыву Расійскай Федэрацыі аб стварэнні новай Рабочай групы адкрытага складу па пытаннях бяспекі ў сферы выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і саміх ІКТ на 2021-2025 гады ў адпаведнасці з рэзалюцыяй ГА ААН 75/240 і прымае актыўны ўдзел у яе рабоце.

Беларусь стала суаўтарам прынятай у маі 2021 года па ініцыятыве Расіі рэзалюцыі ГА ААН 75/282 "Аб супрацьдзеянні выкарыстанню інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій у злачынных мэтах", якая вызначыла мадальнасці работы спецыяльнага камітэта для распрацоўкі пад эгідай ААН універсальнай міжнароднай канвенцыі па барацьбе з выкарыстаннем ІКТ у злачынных мэтах. Беларускі бок прымае актыўны ўдзел у сесіях гэтага перагаворнага органа.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы