Памер шрыфта:

Сістэма абароны нацыянальных вытворцаў

У рамках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) створаны адзіны механізм ужывання ахоўных мер да імпарту тавараў з трэціх краін. Iснуе тры віды ахоўных мер:

— спецыяльная ахоўная мера - мера па абмежаванні ўзрослага імпарту на адзіную мытную тэрыторыю ЕАЭС. Ужываецца праз усталяванне імпартнай квоты (колькаснага абмежавання) ці спецыяльнай пошліны, у тым ліку папярэдняй спецыяльнай пошліны.

— антыдэмпінгавая мера - мера па супрацьдзеянні дэмпінгаваму імпарту на адзіную мытную тэрыторыю ЕАЭС. Ужываецца праз усталяванне антыдэмпінгавай пошліны, у тым ліку папярэдняй пошліны, ці атрыманне коштавых абавязкаў, прынятых экспарцёрам. 

— кампенсацыйная мера - мера па абмежаванні імпарту тавара, вырабленага і (ці) экспартуемага з выкарыстаннем спецыфічнай субсідыі замежнай дзяржавы (саюза замежных дзяржаў) на адзіную мытную тэрыторыю ЕАЭС. Ужываецца праз усталяванне кампенсацыйнай пошліны, у тым ліку папярэдняй кампенсацыйнай пошліны, ці атрыманне абавязкаў, прынятых упаўнаважаным органам дзяржавы (саюза замежных дзяржаў) ці экспарцёрам.

Парадак ужывання спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер вызначаны артыкуламі 48 і 49 Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе (Дагавор), а таксама дадаткам 8 да Дагавора — Пратаколам аб ужыванні спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер у адносінах з трэцімі краінамі.

У адпаведнасці з артыкулам 48 Дагавора рашэнне аб ужыванні спецыяльнай ахоўнай, антыдэмпінгавай ці кампенсацыйнай меры, аб змене ці адмене спецыяльнай ахоўнай, антыдэмпінгавай ці кампенсацыйнай меры або аб неўжыванні меры прымае Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) па выніках расследавання, якое праводзіцца ў адпаведнасці з дадаткам № 8 да Дагавора. 

На нацыянальным узроўні ў краінах-членах ахоўныя расследаванні не праводзяцца. У рамках ЕАЭС паўнамоцтвы на правядзенне спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных расследаванняў, а таксама прыняцце рашэнняў аб ужыванні спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мер прадастаўлены Дэпартаменту абароны ўнутранага рынка Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Дагаворам прадугледжана магчымасць звароту ў Суд ЕАЭС гаспадарчых суб'ектаў трэціх краін па спрэчках, звязаных з рэалізацыяй Дагавора аб ЕАЭС, міжнародных дагавораў у рамках ЕАЭС і (ці) рашэнняў органаў ЕАЭС. У тым ліку гэта датычыцца спрэчак па ўжыванні спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых ці кампенсацыйных мер. 

Спецыяльныя ахоўныя, антыдэмпінгавыя і кампенсацыйныя пошліны спаганяюцца мытнымі органамі ў дадатак да ўвазных мытных пошлін, усталяваных Адзіным мытным тарыфам ЕАЭС.

Пералiк ахоўных мер, якiя дзейнічаюць у ЕАЭС;
Пералiк спецыяльных ахоўных, антыдэмпінгавых i кампенсацыйных раследаванняў.

Кантактная інфармацыя

Па пытаннях ужывання антыдэмпінгавых, спецыяльных ахоўных і кампенсацыйных мер i падачы заявы для правядзення расследавання неабходна звяртацца ў Дэпартамент абароны ўнутранага рынка Еўразійскай эканамічнай камісіі (орган, які праводзіць расследаванні) па адрасе:

119121, г. Масква, Смаленскі б-р, 3/5, буд. 1.
Кантактны тэлефон: +7 495 669 24 00, дад.12-72.
Факс: +7 495 669 24 00, дад.11-09.
E-mail: tradedefence@eecommission.org

Метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы заяў аб ужыванні антыдэмпінгавых, спецыяльных ахоўных і кампенсацыйных мер і Дапаможнік па падрыхтоўцы неканфідэнцыяльнай версіі дакументаў магчыма знайсці тут

УВАГА!

Пры накіраванні канфідэнцыйнай інфармацыі на канверце абавязкава вызначаць у якасці адрасата: «орган, які праводзіць расследванні» ці «Дэпартамент аховы ўнутранага рынка Еўразійскай эканамічнай камісіі».

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Замежныя дыпмісіі ў Беларусі
Перайсці

Відэа МЗС

Aрхіў

Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы