Áåëàðóñü . Ôàêòû

Інфармацыя аб тым, у якія краіны грамадзяне Беларусі могуць уязджаць без віз

Уезд грамадзян Рэспублікі Беларусь у замежныя дзяржавы ажыццяўляецца пры наяўнасці сапраўднага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і візы (або іншага дазвольнага дакумента, прадугледжанага нацыянальным заканадаўствам замежнай дзяржавы).

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць уязджаць без віз на тэрыторыі наступных дзяржаў пры наяўнасці сапраўднага пашпарта, аформленага для выезда за мяжу:
 
  • Азербайджан;
  • Арменія;
  • Венесуэла (да 90 дзён без права займацца камерцыйнай ці іншай дзейнасцю, якая аплачваецца);
  • В'етнам (да 15 дзён);
  • Гандурас;
  • Грузія;
  • Казахстан;
  • Куба (да 30 дзён);
  • Кыргызстан;
  • Македонія (пры наяўнасці гасцявога або афіцыйнага запрашэння, альбо турыстычнага ваўчара);
  • Малайзія (да 30 дзён, неабходна наяўнасць пацвярджэння зваротных білетаў і сродкаў, дастатковых для знаходжання ў краіне);
  • Малдова;
  • Манголія (да 90 дзён);
  • Нікарагуа;
  • Панама (у турыстычных мэтах пры ўмове набыцця «карткі турыста» у замежных установах Панамы альбо непасрэдна па прыбыцці);
  • Перу (да 90 дзён, толькі ў турыстычных мэтах);
  • Расія;
  • Сербія (да 30 дзён);
  • Таджыкістан;
  • Турцыя (да 30 дзён з даты ўезду, але не больш за 90 дзён знаходжання на працягу аднаго года);
  • Узбекістан;
  • Украіна (да 90 дзён на працягу 180 дзён);
  • Чарнагорыя (да 30 дзён пры наяўнасці турыстычнага ваўчара (iндывiдуальнага або калектыўнага) або запрашэння, але не больш за 90 дзён на працягу 6 месяцаў);
  • Эквадор (да 30 дзён з даты ўезду, але не больш за 90 дзён знаходжання на працягу аднаго года). 
Звяртайце ўвагу на тое, каб тэрмін дзеяння пашпарта ці іншага праязнога дакумента, які яго замяняе, быў не менш за 6 месяцаў з даты ўезду ў замежную дзяржаву і ў ім было не менш 2-х чыстых старонак для прастаўлення адзнак.