В Беларусь без визы

Мытныя фармальнасці пры ўездзе і выездзе з Беларусі

Без наяўнасці адпаведнага дазволу, прадугледжанага заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, не падлягаюць перамяшчэнню праз мытную мяжу Рэспублікі Беларусь фізічнымі асобамі (увоз і вываз):
  • агнястрэльная зброя і боепрыпасы да яе ўсякага роду ваенных узораў, воінскі рыштунак;
  • наркатычныя, псіхатропныя, ядавітыя, атрутныя, моцнадзейныя, радыёактыўныя і выбуховыя рэчывы;
  • друкаваныя і аўдыёвізуальныя матэрыялы, іншыя носьбіты інфармацыі, якія могуць пашкодзіць палітычным і эканамічным інтарэсам Рэспублікі Беларусь, яе дзяржаўнай бяспецы, здароўю і маральнасці грамадзян;
  • іншыя тавары, увоз і вываз якіх забаронены ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

З больш падрабязнай інфармацыяй па пытаннях мытнага дэкларавання і праходжання мытнага кантролю пры ўездзе і выездзе з Рэспублікі Беларусь можна азнаёміцца на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта.

русская версия    English version