В Беларусь без визы

Інфармацыя для іншаземцаў аб парадку афармлення віз на ўезд у Беларусь

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь” ад  4 студзеня 2010 года іншаземец  можа прыязджаць у Рэспубліку Беларусь, выязджать з Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляць транзітны праезд(транзіт) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь па дакументу для выезду за мяжу (пад дакументам для выезда за мяжу разумеецца сапраўдны пашпарт або іншы дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезда за мяжу і выдадзены адпаведным органам дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці або звычайнага месца жыхарства іншаземца ці міжнароднай арганізацыяй) пры наяўнасці візы Рэспублікі Беларусь (візы іншых дзяржаў не прызнаюцца), калі іншае не вызначана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь або рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Бязвізавы рэжым дзейнічае ў дачыненні да грамадзян наступных краін:

  • Аб'яднаныя Арабскія Эміраты (да 30 дзён)
  • Азербайджан;
  • Арменія;
  • Венесуэла (на тэрмін да 90 дзён);
  • Грузія;
  • Ізраіль (на тэрмін да 90 дзён);
  • Казахстан;
  • Катар  (на тэрмін да 30 дзён);
  • Куба (на тэрмін да 30 дзён);
  • Кыргызстан;
  • Малдова;
  • Македонія (пры наяўнасці прыватнага запрашэння або турыстычнага ваўчара);
  • Манголія;
  • Расія;
  • Сербія (на тэрмін да 30 дзён);
  • Таджыкістан;
  • Турцыя (на тэрмін да 30 дзён);
  • Узбекістан;
  • Украіна;
  • Чарнагорыя (на тэрмін да 30 дзён пры наяўнасці прыватнага запрашэння/турыстычнага ваўчара);
  • Эквадор (на тэрмін да 30 дзён);
Правілы перасячэння Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь замежнымі грамадзянамі з бязвізавым парадкам уезду размешчаны на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
 
Візавымі правіламі Рэспублікі Беларусь, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 ліпеня 2010 г. № 1065, устаноўлены віды віз і парадак іх выдачы.
 
У Рэспубліцы Беларусь прадугледжаны наступныя віды віз:
 
Віза для ўезду ў Рэспубліку Беларусь (далей – уязная віза);
 
Віза для выезду з Рэспублікі Беларусь (далей – выязная віза);
 
Віза для выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь (далей – выязная-ўязная віза).
 
Дыпламатычныя прадстаўніцтва і консульскія ўстановы Рэспублікі Беларусь, а таксама ўпраўленне па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь у «Нацыянальным аэрапорце Мінск» з’яўляюцца органамі выдачы ўязных віз Рэспублікі Беларусь.
 
За разгляд хадайніцтваў аб выдачы ўязных віз спаганяецца консульскі збор, устаноўлены Асаблівай часткай Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2009 г.
 
Для атрыміння ўязной візы іншаземец падае ў органы выдачы ўязных віз Рэспублікі Беларусь наступныя дакументы:
 
1) Адзін асобнік візавай анкеты на бланку паводле зацверджанай формы; (Візавая анкета запаўняецца разборліва ад рукі або з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў на дзяржаўнай мове дзяржавы знаходжання замежнай установы, ці на рускай, ці на беларускай, ці на англійскай мове. Адказы на пытанні візавай анкеты павінны быць поўнымі і лагічна паслядоўнымі, паказваць  сапраўдную мэту паездкі. Візавая анкета падпісваецца замежнікам асабіста. Візавую анкету на непаўналетняга падпісвае законны прадстаўнік.
 
2) Адна фатаграфія. (Фатаграфія павінна адказваць вызначэнням, паказаным у міжнародным стандарце ІСО/МЭК 19794-5: памер 35-45 мм, анфас, на роўным светлым фоне, выразнасць высокай якасці, без складак і чарнілаў, 70-80 адсоткаў вертыкальнага памеру здымка павінен займаць твар , даўнасць здымка – не больш за 6 месяцаў)
 
3) Дакумент для выезду за мяжу. (Дакумент для выезду за мяжу, які падаецца іншаземцам, павінен:
 
змяшчаць фатаграфію ўладальніка. У выпадку занясення ва ўязную візу сумесна наступных і ўпісаных у дакумент для выезду за мяжу непаўналетніх дзяцей у дакуменце для выезду за мяжу павінны быць фатаграфіі дадзеных асоб.
 
мець не меней дзвюх чыстых старонак, прызначаных для віз;
 
мець тэрмін дзеяння, які перавышае дату меркаванага выезду іншаземца з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не меней чым на 90 сутак.
 
Дакумент для выезду за мяжу, прадстаўлены іншаземцам, не павінен:
 
выклікаць сумневаў у сапраўднасці і прыналежнасці ўладальніку,
 
утрымоўваць адзнак, запісаў, падчыстак і выпраўленняў, не запэўненых кампетэнтнымі органамі адпаведнай замежнай дзяржавы, выдраных або расшытых старонак.
 
4) Дагавор медыцынскага страхавання, заключаны з РУП «Белдзяржстрах» або «Белэксімгарант», або дагавор медыцынскага страхавання, заключаны з любой замежнай страхавой арганізацыяй;
 
[Дагавор медыцынскага страхавання з замежнай страхавой арганізацыяй павінен: 
 
- змяшчаць назву замежнай страхавой арганізацыі і ўказанне на месца яе знаходжанне, тэлефоны замежнай страхавой арганізацыі або міжнароднага асістанса, а таксама прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) замежнага грамадзяніна;
 
- распаўсюджваць сваё дзеянне на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;
 
- дзейнічаць на працягу перыяду часовага знаходжання або часовага пражывання замежнага грамадзяніна ў Рэспубліцы Беларусь;
 
 - прадугледжваць страхавую суму не ніжэй 10 000 еўра. Наяўнасць дагавора медыцынскага страхавання з замежнай страхавой арганізацыяй можа быць пацверджана страхавым полісам, страхавой карткай або іншым дакументам, якія змяшчае вышэйпаказаную інфармацыю аб дагаворы медыцынскага страхавання.];
 
4) Дакументы візавай падтрымкі (інфармацыя пададзена ніжэй). Грамадзяне дзяржаў, бяспечных у міграцыйным дачыненні, па рашэнню консульскай службовай асобы могуць быць звольнены ад прадстаўлення дакументаў візавай падтрымкі, якія пацвярджаюць мэту і ўмовы паездкі, пры афармленні віз на тэрмін да 30 сутак на ўезд з мэтай ажццяўлення дзелавой паездкі або па прыватных справах, а таксама дзеля ўдзелу ў спартыўных або культурных мерапрыемствах.
 
5) Дадатковыя дакументы, неабходныя для прыняцця рашэння аб выдачы ўязной візы (па патрабаванню консульскай службовай асобы);
 
6) Пацверджанне аб выплаце консульскага збору.
 
Галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС не аказвае садзейнічання ў разглядзе і далейшай перасылцы за мяжу дакументаў візавай падтрымкі.
 
У Рэспубліцы Беларусь прадугледжаны наступныя тыпы ўязных віз:
B – транзітная;
C – кароткатэрміновая, тэрмінам дзеяння да 90 сутак;
D – доўгатэрміновая, тэрмінам дзеяння да 1 года з правам знаходжання да 90 сутак, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
 
Уязныя візы падзяляюцца на аднаразовыя, двухразовыя і шматразовыя.
 
Аднакраразовая ўязная віза дае права на аднакратны ўезд, знаходжанне і выезд з Рэспублікі Беларусь у перыяд паказанага ва ўязной візе тэрміна і на працягу паказанай колькасці дзён знаходжання, але не больш за 90 сутак.
 
Двухразовая ўязная віза дае права на двухразовы ўезд, знаходжанне і выезд з Рэспублікі Беларусь у перыяд паказанага ва ўязной візе тэрміна і на працягу паказанай колькасці дзён знаходжання, але не больш за 90 сутак.
 
Мнагаразовая віза дае права на неаднаразовы(больш 2 разоў) уезд, знаходжанне і выезд з Рэспублікі Беларусь у перыяд паказанага ва ўязной візе тэрміна і на працягу паказанай колькасці дзён знаходжання, але не больш за 90 сутак у год, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
 
Рашэнне па хадайніцтве іншаземца аб выдачы ўязной візы прымаецца консульскай службовай асобай на падставе прадстаўленых дакументаў, вынікаў праведзенай праверкі і сумоўя на працягу 5 працоўных дзён з моманту падачы хадайніцтва (у тэрміновым парадку – на працягу 2 дзён) і з’яўляецца канчатковым.
 
Консульская службовая асоба мае права скараціць кратнасць і тэрмін дзеяння візы.
 
Консульская службовая асоба не абавязана паказваць прычыны адмовы ў выдачы візы.
 
Пры адмове ў выдачы візы консульскі збор за разгляд візавага пытання не вяртаецца.
 
Для падаўжэння тэрміна знаходжання іншаземца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь неабходна звяртацца ў падраздзяленне па грамадзянству і міграцыі па месцы рэгістрацыі замежнага грамадзяніна для атрымання:
 
- выязной візы;
 
- дазволу на часовае пражыванне, а таксама, пры неабходнасці, выязной-ўязной візы да яго.
 
Транзітная віза (тып В) выдаецца ў мэтах транзітнага праезда праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь на заяўлены тэрмін, але не больш чым на 1 год, і дзейнічае на працягу 2 сутак з дня ўезду іншаземца ў Рэспубліку Беларусь.
 
Транзітная віза выдаецца для аднаразовага, двухразовага і шматразовага следавання праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці ў іншаземца візы краіны, у якую ён следуе праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
 
Калі віза для следавання ў трэцюю краіну не патрабуецца, прымаюцца да ўвагі іншыя падставы для атрымання транзітнай візы, у тым ліку квіткі для следавання чыгуначным, авіяцыйным, аўтамабільным транспартам або пацверджанне іх бранявання.
 
Дакументамі візавай падтрымкі, якія пацвярджаюць мэту і ўмовы візіту, з’яўляюцца:
 
для афармлення кароткатэрміновай візы (тып С) у мэтах:
 
ажыццяўлення дзелавой паездкі, удзелу ў спартыўных/культурных мерапрыемствах арыгінал хадайніцтва юрыдычнай асобы, аформленага на фірмовым бланку з указаннем поўнага наймення дадзенай юрыдычнай асобы, яго месца знаходжання і тэлефона, а таксама абавязацельства юрыдычнай асобы па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, змацаванага пячаткай юрыдычнай асобы.
 
Пры неабходнасці ажыццяўлення кантролю за працай прадстаўніцтва іншаземнага прадпрыемства ў Рэспубліцы Беларусь або іншай дзейнасці, непасрэдна звязанай з працай дадзенага прадстаўніцтва, кароткатэрміновая ўязная віза ў мэтах ажыццяўлення дзелавой паездкі можа быць аформлена кіраўнікам і супрацоўнікам дадзенага прадстаўніцтва або іншаземнага прадпрыемства (арганізацыі), якое адкрыла дадзенае прадстаўніцтва, на падставе арыгінала хадайніцтва прадстаўніцтва іншаземнага прадпрыемства ў Рэспубліцы Беларусь, аформленага на фірмовым бланку з указаннем поўнага наймення, месца знаходжання і тэлефона, а таксама абавязацельства прадстаўніцтва па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, змацаванага пячаткай прадстаўніцтва.
 
Віза афармляецца на тэрмін да 90 дзён, можа быць адна-, двух-, або шматразовай.
 
У якасці падставы для разгляду запыту на атрыманне кароткатэрміновай візы ў мэтах ажыццяўлення дзелавой паездкі, удзелу ў спартыўных/культурных мерапрыемствах, па папярэднім узгадненню з консульскай службовай асобай органа выдачы ўязных віз можа быть прынята копія хадайніцтва, у тым ліку, перададзеная па факсімільнай сувязі або па іншых каналах сувязі.
 
Узор хадайніцтва на афармленне кароткатэрміновай візы ў мэтах ажыццяўлення дзелавой паездкі, удзелу ў спартыўных/культурных мерапрыемствах:

[doc-файл, 52Kb]

вучобы – арыгінал запрашэння на навучанне, узгодненага з адпаведным падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі органаў унутраных спраў, на тэрмін, пададзены ў запрашэнні, або паведамленне падраздзялення па грамадзянству і міграцыі аб узгадненні запрашэння на вучобу, якое паступіла ў замежную ўстанову.
 
Віза афармляецца на тэрмін да 90 дзён і можа быць адна-, двух-, або шматразовай. Па прыбыццю ў Рэспубліку Беларусь па кароткатэрміновай візе на вучобу падраздзяленнямі па грамадзянству і міграцыі ў адпаведным парадку афармляецца іншаземцу дазвол на часовае пражыванне, а таксама, пры неабходнасці, – выязная-ўяздная виза.
 
падтрымання рэлігійных сувязей – хадайніцтва рэлігійнага аб’яднання, аформленае на фірмовым бланку з указаннем поўнага наймення рэлігійнага аб’яднання, яго месца знаходжання і тэлефона, а таксама абавязацельства рэлігійнага аб’яднання па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, змацаванага пячаткай рэлігійнага аб’яднання, узгодненае з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей.
 
Віза афармляецца на тэрмін да 90 дзён, можа быць адна-, двух-, або шматразовай.

У якасці падставы для разгляду запыту на атрыманне кароткатэрміновай візы ў мэтах падтрымання рэлігійных сувязяў па папярэднім узгадненню з консульскай службовай асобай органа выдачы ўязных віз можа быть прынятая копія аформленага належным чынам хадайніцтва, у тым ліку, передадзеная па факсімільнай сувязі або па іншых каналах сувязі.
 
Узор хадайніцтва на афармленне кароткатэрміновай візы ў мэтах падтрымання рэлігійных сувязей:

[doc-файл, 52Kb]

турызму – арыгінал аднаго з наступных дакументаў на тэрмін, указаны ў дакуменце, але не больш за 30 сутак:
 
хадайніцтва беларускага суб’екта турыстычнай дзейнасці, аформленага на фірмовым бланку з указаннем поўнага наймення суб’екта турыстычнай дзейнасці, яго месца знаходжання і тэлефона, а таксама абавязацельства суб’екта турыстычнай дзейнасці па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, змацаванага пячаткай суб’екта турыстычнай дзейнасці;
 
хадайніцтва санаторна-курортнай або аздараўленчай арганізацыі, аформленага на фірмовым бланку з указаннем яе поўнага наймення, месца знаходжання і тэлефона, тэрмінаў пражывання іншаземца, аказваемых яму паслуг, пацверджання рэзервавання пуцёўкі і поўнай або частковай папярэдняй аплаты паслуг, а таксама абавязацельства санаторна-курортнай або аздараўленчай арганізацыі па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, змацаванага пячаткай;
 
хадайніцтва суб’екта аграэкатурызму з указаннем адрасу, мэты, тэрмінаў пражывання іншаземца, аказваемых яму паслуг, а таксама абавязацельства суб’екта аграэкатурызму па выкананні іншаземцам правіл знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і копій дакументаў, якія пацвярджаюць права аказання ім паслуг у сферы аграэкатурызму.
 
Па папярэднім узгадненню з консульскай службовай асобай органа выдачы ўязных віз кароткатэрміновыя візы ў мэтах турызму могуць быць аформлены на падставе:
 
копіі аформленага належным чынам хадайніцтва, у тым ліку, перададзенай па факсімільнай сувязі або па іншых каналах сувязі;
 
пацверджання броні ў калектыўных і індывідуальных сродках размяшчэння, атрыманага па факсімільнай сувязі або па іншых каналах сувязі, на тэрмін пацверджанай дакументальна броні, але не больш за 10 сутак.
 
Узор хадайніцтва на атрыманне кароткатэрміновай візы з мэтай турызму:

[doc-файл, 54Kb]

па прыватных справах – адзін з наступных дакументаў:

 арыгінал запрашэння, аформленага падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;

паведамленне аб цяжкім захворванні або смерці блізкага сваяка або члена сям'і, заверанае лекарам, пасведчанне аб смерці — для афармлення ўязной візы замежніку, у якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь цяжка захварэў альбо памёр блізкі сваяк або муж (жонка), а таксама блізкім сваякам, мужу (жонцы) такога замежніка;
 
судовая позва, у тым ліку атрыманая па факсімільнай сувязі або па іншых каналах сувязі;
 
арыгінал дакумента, які пацвярджае наяўнасць жылога памяшкання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – для афармлення ўязной візы ўладальніку жылога памяшкання і членам яго сям’і;

хадайніцтва арганізацыі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь або дагавор выплатнага аказання медыцынскіх паслуг, складзены ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку з арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, — для афармлення ўязной візы асобе, маючай патрэбу ў атрыманні медыцынскай дапамогі, якая аказваецца ў Рэспубліцы Беларусь, і пры неабходнасці асобе, якая суправаджае яго;
 
пасля папярэдняга ўзгаднення з консульскай службовай асобай органа выдачы ўязных віз — адпавядаючая вызначанай форме заява грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, подпіс  якога засведчаны службовай асобай беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва або консульскай установы, упаўнаважанай на ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў, або натарыюсам Рэспублікі Беларусь. 
 
Заява грамадзяніна Рэспублікі Беларусь з’яўляецца сапраўднай цягам 90 сутак з даты натарыяльнага засведчання сапраўднасці подпісу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
 
 Віза афармляецца на тэрмін да 90 дзён, можа быць адна-, двух-, або шматразовай.
 
Узор заявы грамадзяніна Рэспублікі Беларусь:

[doc-файл, 84Kb]

наведвання месцаў пахавання – арыгінал даведкі аб месцы пахавання сваякоў або мужа (жонкі) замежніка — для афармлення ўязной візы замежніку, у якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пахаваны блізкі сваяк або муж (жонка), а таксама блізкім сваякам, мужу (жонцы) такога замежніка.
 
Віза афармляецца на тэрмін да 90 дзён, можа быць адна-, двух-, або шматразовай.
 
ажыццяўлення гуманітарных праграм, у тым ліку прадастаўленне іншаземнай бязвыплатнай дапамогі, арганізацыя аздараўлення дзяцей, ажыццяўленне работ на бязвыплатнай аснове – хадайніцтва Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, або іншых упаўнаважаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, у тым ліку атрыманае па факсімільнай сувязі або па іншых каналах сувязі;
 
ажыццяўленне журналісцкай дзейнасці – прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі замежных дзяржаў у сувязі з іх часовай акрэдытацыяй у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь;
 
работы ( з правам работы па найму) – адзін з наступных дакументаў:
 
- пасведчаная натарыюсам Рэспублікі Беларусь копія спецыяльнага дазволу на права працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну або асобе без грамадзянства, выдадзенага падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама, упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама;
 
- паведамленне падраздзялення па грамадзянству і міграцыі аб выдачы іншаземцу спецыяльнага дазволу на права працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, якое паступіла ў замежную ўстанову.
 
Па прыбыццю ў Рэспубліку Беларусь падраздзяленнямі па грамадзянству і міграцыі ў адпаведным парадку афармляецца іншаземцу дазвол на часовае пражыванне, а таксама, пры неабходнасці, – выязная-ўязная виза.
 
Узор хадайніцтва на атрыманне візы з правам работы па найму:[doc-файл, 52Kb]
 
Доўгатэрміновая ўязная віза (тып D) выдаецца для шматразовых уездаў у Рэспубліку Беларусь тэрмінам дзеяння да 1 года з правам знаходжання да 90 сутак у календарным годзе, пачынаючы  з дня першага ўезду ў Рэспубліку Беларусь, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаварамі Рэспублікі Беларусь, у наступных мэтах:
 
дзелавыя паездкі – на падставе наступных дакументаў:
 
- арыгінала хадайніцтва юрыдычнай асобы аб выдачы доўгатэрміновай візы;
 
- дакументаў, якія пацвярджаюць неабходнасць шматразовых паездак на працягу заяўленага тэрміну, напрыклад, копіі дагавора (кантракта, пагаднення аб супрацоўніцтве) паміж юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь і іншаземцам або іншаземнай арганізацыяй, у якой ён працуе, які пацвярджае наяўнасць устойлівых дзелавых узаемаадносін бакоў, або дакументаў юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь (у тым ліку заснавальных), якія пацвярджаюць, што иншаземец з’яўляецца заснавальнікам камерцыйнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь або супрацоўнікам замежнай арганізацыі, якая заснавала камерцыйную арганізацыю ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчаных пячаткай юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь або пячаткай замежнай арганізацыі, якая заключыла дагавор (кантракт, пагадненне аб супрацоўніцтве) з юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь, або копіі, зверанай консульскай службовай асобай з арыгіналам.
 
Ад прадстаўлення памянутых у папярэднім абзацы дакументаў могуць быць вызвалены іншаземцы, калі такі дакумент ужо маецца ў распараджэнні беларускага дыпламатычнага прадстаўніцтва або консульскай установы, і з моманту яго прадстаўлення не прайшоў адзін год, а таксама іншаземцы, якія накіроўваюцца ў Рэспубліку Беларусь па хадайніцтвам дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь;
 
- пры неабходнасці, па рашэнню консульскай службовай асобы, – іншых дакументаў, якія пацвярджаюць інфармацыю, выкладзеную ў хадайніцтве.
 
Доўгатэрміновая ўязная віза можа афармляцца на падставе хадайніцтва прадстаўніцтва замежнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь заснавальнікам, кіраўнікам і супрацоўнікам замежнай арганізацыі, якая адкрыла дадзенае прадстаўніцтва, у мэтах ажыццяўлення дзейнасці, непасрэдна звязанай з працай прадстаўніцтва.
 
Узор хадайніцтва для афармлення шматразовай доўгатэрміновай візы з мэтай ажыццяўлення дзелавых паездак: [doc-файл, 50Kb];
 
удзел у спартыўных (культурных) мерапрыемствах  – на падставе наступных дакументаў:
 
- арыгінала хадайніцтва юрыдычнай асобы аб выдачы доўгатэрміновай візы;
 
- дакументаў, якія пацвярджаюць неабходнасць шматразовых паездак на працягу заяўленага тэрміну, напрыклад, копіі дагавора (кантракта, пагаднення аб супрацоўніцтве) паміж юрыдычнай асобай Рэспублікі Беларусь і іншаземцам або замежнай арганізацыяй, у якой ён працуе, які пацвярджае наяўнасць устойлівых доўгатэрміновых узаемаадносін бакоў, або графіка спартыўных мерапрыемстваў;
 
- пры неабходнасці, па рашэнню консульскай службовай асобы, – іншых дакументаў, якія пацвярджаюць інфармацыю, выкладзеную ў хадайніцтве.
 
Узор хадайніцтва для афармлення шматразовай доўгатэрміновай візы з мэтай удзелу ў спартыўных/культурных мерапрыемствах: [doc-файл, 50Kb];
 
прыватныя справы – на падставе арыгінала аднаго з наступных дакументаў:
 
- запрашэння, аформленага падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі органаў унутраных спраў;
 
- дакумента, які пацвярджае наяўнасць жылога памяшкання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, – для афармлення ўязной візы ўласніку жылога памяшкання і членам яго сям’і;
 
- дагавора платнага аказання медыцынскіх паслуг, заключанага з арганізацыяй аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, які пацвярджае неабходнасць лячэння на працягу заяўленага тэрміну, у тым ліку атрыманага па факсімільнай сувязі або па іншых каналах сувязі, – для афармлення ўязной візы асобе, якая патрабуе медычнай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь, і, пры неабходнасці, суправадждаючай яе асобе;
 
наведванне месцаў пахавання – на падставе даведкі аб месцы пахавання блізкіх родзічаў або мужа/жонкі іншаземца – для афармлення ўязной візы іншаземцу, у якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пахаваны блізкі сваяк або муж/жонка, а таксама блізкім сваякам, мужу/жонцы гэткага іншаземца;
 
падтрымка рэлігійных сувязяў – на падставе арыгінала хадайніцтва рэлігійнага аб’яднання, узгодненага з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў;
 
рэалізацыя гуманітарных праграм, у тым ліку наданне замежнай бязвыплатнай дапамогі, арганізацыя аздараўлення дзяцей, правядзенне работ на бязвыплатнай аснове – на падставе арыгінала хадайніцтва Дэпартамента по гуманітарнай дзейнасці Ўпраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь або іншых упаўнаважаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь дзяржаўных органаў;
 
журналісцкая дзейнасць – прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі замежных дзяржаў, стала акрэдытаваных у МЗС, а таксама членам іх сем’яў;
 
праца – грамадзянам дзяржаў, бяспечных у міграцыйным дачыненні, на падставе арыгінала хадайніцтва юрыдычнай асобы Рэспублікі Беларусь або прадстаўніцттва замежнай арганізацыі ў Рэспубліцы Беларусь і аднаго з наступных дакументаў:
 
- пасведчанай натарыюсом Рэспублікі Беларусь копіі спецыяльнага дазвола на права працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну або асобе без грамадзянства, выдадзенага падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама або ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама;
 
- паведамлення падраздзялення па грамадзянству і міграцыі аб выдачы іншаземцу спецыяльнага дазволу на права працоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, якое паступіла ў замежную ўстанову.
 
Узор хадайніцтва: [doc-файл, 50Kb].
 
У выпадку калі іншаземцу на працягу апошніх 3 гадоў выдавалася доўгатэрміновая ўязная віза для дзелавых паездак або рэалізацыі гуманітарных праграм, яму можа быць выдадзена доўгатэрміновая ўязная віза тэрмінам дзеяння да 2 год з правам знаходжання да 90 сутак у календарным годзе, пачынаючы  з дня першага ўезду ў Рэспубліку Беларусь, на вышэйпададзеных падставах.
 
У выпадку, калі іншаземцу на працягу апошніх 3 гадоў выдавалася доўгатэрміновая ўязная віза тэрмінам дзеяння больш за адзін год для дзелавых паездак або рэалізацыі гуманітарных праграм, яму можа быць выдадзена доўгатэрміновая ўязная віза тэрмінам дзеяння да 3 год з правам знаходжання да 90 сутак у календарным годзе, пачынаючы з дня першага ўезду ў Рэспубліку Беларусь, на вышэйпададзеных падставах.
 
Грамадзянам дзяржаў, бяспечных у міграцыйным дачыненні, якія на працягу папярэдніх 3 год атрымлівалі візу з мэтай ажыцяўлення дзелавой паездкі, доўгатэрміновая ўязная віза з мэтай падтрымкі дзелавых кантактаў па рашэнню консульскай службовай асобы можа афармляцца без прадстаўлення іншаземцам дадатковых дакументаў, якія пацвярджаюць неабходнасць шматразовых паездак на працягу заяўленага тэрміну, пры наяўнасці інфармацыі аб гэтых дакументах у хадайніцтве аб выдачы доўгатэрміновай ўязной візы. 
 
 
Асаблівасці афармлення ўязных віз у «Нацыянальным аэрапорце Мінск»

Мытныя фармальнасці пры ўездзе і выездзе з Беларусі
 
Правілы знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь