В Беларусь без визы

Аб росце выпадкаў захворвання чалавека на вірус птушынага грыпу ў Кітае

Паведамляем, што на тэрыторыі КНР назіраецца рост выпадкаў захворвання чалавека на вірус птушынага грыпу H7N9.

Па стане на 8 красавіка 2013 года колькасць хворых складала 21 чалавек. Усе выпадкі захворвання прыходзяцца на тэрыторыю КНР – дзесяць чалавек захварэлі ў г.Шанхае, шэсць – у правінцыі Цзянсу, трое – у правінцыі Чжэнцзян і двое – у правінцыі Аньхой. Хворыя – мужчыны, грамадзяне КНР ва ўзросце 55-67 год. Усе інфіцыраваныя знаходзяцца ў ізаляцыі і праходзяць курс лячэння.

Ад вірусу грыпу H7N9, упершыню выяўленнага у канцы сакавіка 2013 года, памерла шасцера захварэўшых: 4 чалавекі ў г.Шанхае, 2 – у правінцыі Чжэнцзян. Больш за дзвесце чалавек, якія мелі кантакт з хворымі, знаходзяцца пад наглядам урачоў. Па інфармацыі галоўнага дзяржаўнага ветэрынарнага ўрача Міністэрства сельскай гаспадаркі КНР, механізм распаўсюджвання і перадачы вірусу птушынага грыпу H7N9 канчаткова не ўстаноўлены. Не выключаецца магчымасць, што вірус пераносяць пералётныя птушкі з-за мяжы. Выпадкаў перадачы вірусу ад чалавека да чалавека пакуль не выяўлена.

Рэгіянальная ўлада КНР разам з цэнтральным урадам прадпрымаюць спробы перашкаджаць распаўсюджванню віруса. З гэтай мэтай у гарадах, дзе былі выяўлены выпадкі захворвання людзей на H7N9, прыпынены продаж жывой птушкі. 

У іншых правінцыях консульскай акругі, дзе не было выпадкаў захворвання людзей вірусам, узмоцнены кантроль за месцамі продажу птушак, уводзяцца забароны на вядзенне гандлю ў непрызначаных для гэтага месцах. 

Рэкамендуем беларускім грамадзянам, якія накіроўваюцца ў г.Шанхай і ўсходнюю частку Кітая (асабліва ў правінцыі Аньхой, Цзянсу, Чжэнцзян), захоўваць агульныя меры прафілактыкі і гігіены, а таксама быць асцярожнымі у выбары прадуктаў харчавання.