В Беларусь без визы

Асаблівасці афармлення ўязных віз у Нацыянальным аэрапорце «Мінск»

Выдача ўязных віз на РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» ажыццяўляецца ўпраўленнем па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў (далей – УПУ ГКУ МЗС). Рэжым працы – кругласутачна. 
 
Дакументы візавай падтрымкі (арыгінал хадайніцтва, а таксама яго копія) аддаюцца ва УПУ ГКУ МЗС загадзя: для афармлення кароткатэрміновых і доўгатэрміновых уязных віз – не пазней чым за 2 рабочыя дні да запланаванай даты прыбыцця іншаземца.
 
Увага!
На копіі аддадзенага дакумента візавай падтрымкі супрацоўнікам УПУ ГКУ МЗС, які прымае хадайніцтва, ставіцца метка ў выглядзе штампа, які пацвярджае факт прыёму дакументаў візавай падтрымкі.
Наяўнасць дадзенай меткі з’яўляецца абавязковым патрабаваннем, якое прад’яўляюць авіяперавозчыкі пры рэгістрацыі на рэйс для замежных грамадзян, якія не маюць дзеючых віз Рэспублікі Беларусь.
 
Прымаючы ва ўвагу дадзеныя ўмовы, настойліва рэкамендуем напраўляць замежным грамадзянам, якіх запрашаюць, копію дакумента візавай падтрымкі з меткай УПУ ГКУ МЗС (электронная пошта, факсімільная сувязь і г.д.) для прадстаўлення супрацоўнікам авіякампаній пры рэгістрацыі на рэйс.

У сувязі з цяжкім захворваннем ці смерцю блізкага сваяка або члена сям'і іншаземца дакументы візавай падтрымкі могуць быць прадстаўлены ў момант падачы дакументаў, неабходных для разгляду хадайніцтва аб выдачы ўязной візы.
 
Афармленне кароткатэрміновых уязных віз у мэтах вучобы ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці на РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск» прадстаўніка арганізацыі, якой у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь дадзена права выдаваць запрашэнні на навучанне.  

Увага!
 
Замежным грамадзянам, якія прыбываюць авіярэйсамі з Расійская Федэрацыі, візы Рэспублікі Беларусь упраўленнем па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь не афармляюцца. Дадзенай катэгорыі грамадзян да паездкі ў Рэспубліку Беларусь неабходна звярнуцца ў адну з замежных устаноў Рэспублікі Беларусь. 
 
Прыём дакументаў візавай падтрымкі ажыццяўляецца ў інфармацыйным пункце УПУ ГКУ МЗС, які размешчаны на першым паверсе 1/2 сектара аэравакзальнага комплекса Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», а адпаведнасці з графікам (працоўныя дні з 10-30 да 13-30) пры асабістым звароце. У выхадныя і святочныя дні інфармацыйны пункт УПУ ГКУ МЗС не працуе. Дакументы візавай падтрымкі могуць быць таксама накіраваны з дапамогай паштовага адпраўлення (220054, г. Мінск, тэрыторыя Націанальнага аэрапорта «Мінск», УПУ ГКУ МЗС Рэспублікі Беларусь). У выпадку неабходнасці можна звязацца з супрацоўнікамі УПУ ГКУ МЗС па тэлефонах: 279 20 58, 279 28 72.
 
Таксама дакументы візавай падтрымкі для афармлення кароткатэрміновых уязных віз з прыватнымі і турыстычнымі мэтамі могуць быць пададзены не пазней чым за 4 рабочыя дні да запланаванай даты прыбыцця іншаземца ў філіял «Белінтурыст» Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «ЦЭНТРКУРОРТ» па адрасе г.Мінск, пр. Пераможцаў, 19, к. 30 (тэл.: +375 17 226 91 00, +375 29 384 36 08).
 
Акрамя таго, існуе магчымасць падачы хадайніцтва ў абласныя і рэгіянальныя філіялы Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «ЦЭНТРКУРОРТ». Дакументы прымаюцца не пазней чым за 7 рабочых дзён па наступных адрасах: 
 
- Бабруйск, вул. К.Маркса, 38, оф. 6. (тэл. (0225) 72-27-51, (0225) 72-27-52)
- Брэст, пр. Машэрава, 17. (тэл. (0162) 22-11-11, (0162) 22-03-93)
- Віцебск, вул. Замкавая, 4 (тэл. (0212) 36-54-84, (0212) 37-06-64)
- Гомель, пр. Леніна, 6. (тэл. (0232) 70-00-65, +375 (29) 123-00-76)
- Гродна, вул. Сацыялістычная, 14. (тэл. (0152) 74-45-45, (033) 604-45-45)
- Магілёў, вул. Першамайская, 8. (тэл. (0222) 22-60-04, (029) 108-45-66)
- Орша, вул. Леніна, 46. (тэл. (0216) 21-00-24, (029) 170-09-25)
 
Стаўкі консульскіх збораў за разгляд хадайніцтваў аб афармленні ўязных віз Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» (загрузіць)