В Беларусь без визы

Пералік краін, з якімі Беларусь мае пагадненні, якія рэгулююць рэжым паездак

 

Краіна
Дзейснае пагадненне
Рэжым паездак
 
Азербайджан
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Азербайджанскай Рэспублікі аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян ад 15 мая 2006 г.
Бязвізавы рэжым для ўсіх катэгорый грамадзян пры наяўнасці пасведчання асобы і дакументаў, якія пацвярджаюць іх грамадзянства.
Аргенцiна
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аргенцiнскай Рэспублікі аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых або афіцыйных пашпартах ад 28 кастрычніка 2004 г.
Уладальнікі дыпламатычных і службовых пашпартоў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз тэрмінам да 90 дзён.
 
Арменія
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Арменія аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Арменія ад 6 чэрвеня 2002 г.
Бязвізавы рэжым для ўсіх катэгорый грамадзян пры наяўнасці наступных дакументаў:
Для грамадзян Рэспублікі Беларусь:
1. пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
2. дыпламатычны пашпарт;
3. службовы пашпарт;
4. нацыянальнае пасведчанне асобы марака.
5. пасведчанне на вяртанне (толькі для вяртання ў Рэспубліку Беларусь).
Для грамадзян Рэспублікі Арменія:
1. пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Арменія;
2. дыпламатычны пашпарт;
3. пасведчанне на вяртанне (толькі для вяртання ў Рэспубліку Арменія).
 
Бразілія
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія аб адмене візавага рэжыму для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых (афіцыйных) пашпартоў ад 26 кастрычніка 2004 г.
Уладальнікі дыпламатычных і службовых пашпартоў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз тэрмінам да 90 дзён.
Уладальнікі дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў – працаўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх ўстаноў або місій, якія размешчаныя на тэрыторыях дзяржаў бакоў, а таксама члены іх сем’яў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз на працягу ўсяго перыяду працы.
Венгрыя
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Венгерскай Рэспублікі аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян па дыпламатычных і службовых пашпартах ад 23 мая 2001 г. 
Уладальнікі дыпламатычных і службовых пашпартоў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз тэрмінам да 90 дзён.
Уладальнікі дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў – працаўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх ўстаноў або місій, якія размешчаныя на тэрыторыях дзяржаў бакоў, а таксама члены іх сем’яў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз на працягу ўсяго перыяду працы.
Венесуэла
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла аб адмене віз у дыпламатычных, службовых або афіцыйных пашпартах ад 8 снежня 2007 г.
 
Грамадзяне дзяржаў бакоў, якія маюць дзейсныя дыпламатычныя, службовыя або афіцыйныя пашпарты, уязджаюць, выязджаюць, знаходзяцца або следуюць транзітам па тэрыторыі дзяржавы іншага боку без неабходнасці атрымання віз, калі гэтае знаходжанне не перавышае дзевяноста (90) дзён з даты іх уезда. Па сканчэнні 90-дзённага тэрміну знаходжання неабходна атрымаць адпаведную візу, якая дазваляе знаходжанне на тэрыторыі дзяржавы гэтага боку. Супрацоўнікі прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, якія валодаюць дыпламатычнымі і службовымі (афіцыйнымі) пашпартамі, на тэрыторыі дзяржавы іншага боку могуць знаходзіцца без віз на працягу 90 дзён з даты ўезда. У пазначаны перыяд неабоходна ўрэгуляваць усе фармальнасці, звязаныя са знаходжаннем такой асобы да сканчэння яго місіі.
Венесуэла
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла аб адмене віз у нацыянальных пашпартах ад 8 снежня 2007 г.
Грамадзяне дзяржаў бакоў, якія маюць дзейсныя нацыянальныя пашпарты, могуць уязджаць і выязджаць без візы, а таксама знаходзіцца на працягу дзевяноста (90) дзён на тэрыторыі дзяржавы іншага боку (без права займацца камерцыйнай ці іншай дзейнасцю, якая аплочваецца).
В’етнам
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам аб узаемных бязвізавых паездках па службовых справах ад 25 кастрычніка 1993 г.
Бязвізавы рэжым для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў, а таксама непаўнагадовых дзяцей, дадзеныя пра якіх унесеныя ў такія пашпарты (наяўнасць фотаздымка дзяцей да 7-гадовага ўзросту ў пашпартах бацькоў не абавязковая).
Грузія Пагадненне аб бязвізавым перамяшчэнні грамадзян Садружнасці Незалежных Дзяржаў па тэрыторыі яе ўдзельнікаў (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Кыргызстан, Малдова, Таджыкістан) ад 9 кастрычніка 1992 г. Безвізавы рэжым для ўсіх катэгорый грамадзян пры наяўнасці пасведчанняў асобы і дакументаў, якія пацвярджаюць іх грамадзянства.
ЕўрАзЭС
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Рэспублікі Казахстан, Урадам Кыргызскай Рэспублікі, Урадам Расійскай Федэрацыі і Урадам Рэспублікі Таджыкістан аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян ад 30 лістапада 2000 г.
 Бязвізавы рэжым для ўсіх катэгорый грамадзян пры наяўнасці дакументаў, пазначаных у Дадатках да Пагаднення і Пратакола да Пагаднення ад 24 сакавіка 2005 г.
 
Для грамадзян Рэспублікі Беларусь:
1.        пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
2.       службовы пашпарт.
3.       дыпламатычны пашпарт.
4.       нацыянальнае пасведчанне асобы марака (пры наяўнасці суднавай ролі або выпіскі з яе).
5.       сведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь.
 
Егіпет
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Арабскай Рэспублікі Егіпет аб бязвізавых паездках па дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартах ад 27 чэрвеня 2005 г.
 
Уладальнікі дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз тэрмінам да 90 дзён.
Уладальнікі дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў – працаўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх ўстаноў або місій, якія размешчаныя на тэрыторыях дзяржаў бакоў, а таксама члены іх сем’яў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз на працягу ўсяго перыяду працы.
Інданезія Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Інданезія аб адмене віз для уладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў ад 15 верасня 2011 г. Уладальнікі дыпламатычных і службовых пашпартоў вызваляюцца ад патрэбнасці атрымання віз пры ўездзе на тэрыторыю іншай дзяржавы для часовага знаходжання, калі тэрмін такога знаходжання не перавышае 30 дзён, а таксама ў мэтах транзіту ў трэція краіны.
Індыя
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Індыя аб узаемных бязвізавых паездках па службовых справах ад 14 мая 1993 г.
 
Бязвізавы рэжым для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў, а таксама непаўнагадовых дзяцей, дадзеныя пра якіх унесеныя ў такія пашпарты (фотаздымкі дзяцей ва ўзросце ад 7 да 16 год павінныя ўклейвацца ў пашпарты бацькоў).
Іран
Мемарандум паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ісламскай Рэспублікі Іран аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах ад 14 сакавіка 1995 г.
 
Уладальнікі дыпламатычных і службовых пашпартоў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз тэрмінам да 30 дзён.
Уладальнікі дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў – працаўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх ўстаноў або місій, якія размешчаныя на тэрыторыях дзяржаў бакоў, а таксама члены іх сем’яў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз на працягу ўсяго перыяду працы.
Карэя
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Карэя аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых (афіцыйных) пашпартоў ад 5 лістапада 2007 г.
Уладальнікі дыпламатычных, службовых (для грамадзян Рэспублікі Беларусь) і афіцыйных (для грамадзян Рэспублікі Карэя) пашпартоў могуць уязджаць, выязджаць, часова знаходзіцца, следаваць транзітам праз тэрыторыю дзяржавы іншага боку без віз тэрмінам да 90 дзён на год з даты ўезда.
Супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, а таксама супрацоўнікі прастаўніцтваў міжнародных арганізацый, якія валодаюць дыпламатычнымі і службовымі (афіцыйнымі) пашпартамі, на тэрыторыі дзяржавы іншага боку могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз на працягу ўсяго перыяду ажыццяўлення імі сваіх паўнамоцтваў.
Кітай
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб узаемных бязвізавых паездках па службовых справах ад 11 студзеня 1993 г.
Бязвізавы рэжым для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў, а таксама непаўнагадовых дзяцей, дадзеныя пра якіх унесеныя ў такія пашпарты (фотаздымкі дзяцей ва ўзросце ад 7 да 16 год павінныя ўклейвацца ў пашпарты бацькоў).
Катар Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Катар аб адмове ад патрабавання віз для грамадзян дзяржаў — уладальнікаў дыпламатычных і спецыяльных пашпартоў ад 15 жніўня 2011 г. Уладальнікі дыпламатычных і спецыяльных пашпартоў вызваляюцца ад патрабаванняў наяўнасці віз пры ўездзе на тэрыторыю іншай дзяржавы для часовага знаходжання, калі тэрмін такога знаходжання не перавышае 90 дзён, а таксама ў мэтах транзіту ў трэція краіны.
Супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, размешчаных на тэрыторыі дзяржавы другога боку, а таксама члены іх сем'яў, якія маюць такія пашпарты, могуць уязджаць і знаходзіцца на тэрыторыі дзяржавы другога боку на працягу 90 дзён без неабходнасці атрымання візы.
Кітай
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб узаемных бязвізавых групавых турыстычных паездках ад 11 студзеня 1993 г.
Турыстычныя групы, арганізаваныя турыстычнымі арганізацыямі, прызначанымі кожным з бакоў, могуць у групавым парадку перасякаць граніцу дзяржавы іншага боку без віз. 
КНДР
 
 
 
 
 
 
 
 
                     
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Карэйскай Народна-Дэмакратычный Рэспублікі аб бязвізавых паездках для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў ад 19 снежня 2007 г.
 
Грамадзяне дзяржаў бакоў, якія маюць дзейсныя дыпламатычныя і службовыя пашпарты, уязджаюць, выязджаюць, знаходзяцца або следуюць транзітам па тэрыторыі дзяржавы іншага боку без неабходнасці атрымання віз, калі гэтае знаходжанне не перавышае дзевяноста (90) дзён з даты іх уезда. Па сканчэнні 90-дзённага тэрміну знаходжання неабходна атрымаць адпаведную візу, якая дазваляе знаходжанне на тэрыторыі дзяржавы гэтага боку. Супрацоўнікі прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, якія валодаюць дыпламатычнымі і службовымі (афіцыйнымі) пашпартамі, на тэрыторыі дзяржавы іншага боку могуць знаходзіцца без віз на працягу ўсяго перыяда ажыццяўлення імі сваіх паўнамоцтваў.
Куба
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Куба аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян ад 1 ліпеня 1997 г. 
Грамадзяне дзяржаў бакоў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз тэрмінам да 30 дзён, акрамя віз на працу і сталае жыхарства. Уладальнікі дыпламатычных і службовых пашпартоў – працаўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх ўстаноў або міжнародных арганізацый, якія размешчаныя на тэрыторыях дзяржаў бакоў, а таксама члены іх сем’яў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз на працягу ўсяго перыяду акрэдытацыі або працы ў міжнароднай арганізацыі.
Латвія
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб узаемных паездках грамадзян ад 31 студзеня 2008 г.
 
Візавы рэжым па ўсіх відах пашпартоў для ўсіх катэгорый грамадзян.
Безвізавы рэжым для выезда грамадзянам дзяржаў бакоў, асобам без грамадзянства, якія стала пражываюць на тэрыторыях дзяржаў бакоў, асобам – не грамадзянам Латвіі, якія маюць дакумент на вяртанне ў сваю дзяржаву, а таксама бязвізавы рэжым уезда і выезда для грамадзян, асобаў без грамадзянства, якія стала пражываюць на тэрыторыях дзяржаў бакоў, а таксама асобаў, якія маюць статус неграмадзяніна Латвійскай Рэспублікі, якія маюць від на жыхарства на тэрыторыі дзяржавы іншага боку.
Бясплатныя візы без запрашэнняў дзецям да 6 год, школьнікам, навучэнцам вышэйшых навучальных устаноў і суправаджальным іх выкладчыкам, якія накіроўваюцца на вучобу або вучэбную стажыроўку.
Бясплатныя візы ў тэрміновым парадку без запрашэнняў, у т.л. у пунктах пропуску, па паведамленнях пра цяжкую хваробу або смерць блізкага сваяка на тэрыторыі другой дзяржавы.
Латвія Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў прыгранічных тэрыторый Рэспублікі Беларусь і Латвійскай Рэспублікі ад 23 жніўня 2010 г. Спрошчаны (бязвізавы) парадак перасячэння дзяржаўнай граніцы жыхарамі прыгранічных тэрыторый, якія пастаянна пражываюць на прыгранічных тэрыторыях не менш за адзін год, незалежна ад іх грамадзянскай прыналежнасці. Ўезд і знаходжанне дадзенай катэгорыі асоб на прыгранічную тэрыторыю ажыццяўляецца пры наяўнасці ў іх дазволу на мясцовы прыгранічны рух (далей — дазвол), выдадзенага кампетэнтным органам дзяржавы другога Боку, i праязнога дакумента (пашпарта або іншага дакумента, які пацвярджае асобу).
Пагадненнем прадугледжваецца:
выдача дазволу на тэрмін ад 1 года да 5 гадоў з аплатай консульскага збору за прыняцце і разгляд заявы аб выдачы дазволу ў памеры 20 еўра незалежна ад тэрміну дзеяння дазволу. Пры гэтым ад выплаты збору на аснове ўзаемнасці могуць вызваляцца пенсіянеры, інваліды і дзеці да 18 гадоў;
права жыхароў прыгранічных тэрыторый знаходзіцца на прыгранічных тэрыторыях да 90 дзён на працягу паўгода;
абавязак жыхароў памежных тэрыторый падчас знаходжання на тэрыторыі дзяржавы другога Боку выконваць заканадаўства гэтай дзяржавы. Так, яны не могуць выязджаць за межы прыгранічнай тэрыторыі, а жыхары прыгранічных тэрыторый Латвіі падчас знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь абавязаны зарэгістравацца ва ўстаноўленым парадку;
права асоб, якія перасеклі граніцу на падставе дазволу, выязджаць за межы прыгранічнай тэрыторыі толькі з мэтай наведвання бліжэйшага замежнага прадстаўніцтва дзяржавы свайго грамадзянства або пастаяннага жыхарства для атрымання пасведчання на вяртанне або сапраўднага праязнога дакумента;
пералік населеных пунктаў і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак прылеглых да беларуска — латвійскай граніцы, якія знаходзяцца ў зоне не больш за 30 км ад яе. Калі частка такой адзінкі знаходзіцца ў зоне ад 30 да 50 км ад граніцы, то такая адзінка, таксама лічыцца часткай прыгранічнай тэрыторыі.
Літва
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб унясенні змяненняў і дадаткаў да Часовага пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб узаемных паездках грамадзян ад 26 лістапада 2002 г., ад 20 снежня 2007 г. (часова ўжываецца з 21 снежня 2007 г.) 
Візавы рэжым па ўсіх відах пашпартоў для ўсіх катэгорый грамадзян.
Безвізавы рэжым для членаў экіпажаў паветраных і марскіх суднаў, а таксама асобаў, якія маюць пасведчанне на вяртанне ў сваю дзяржаву або від на жыхарства ў іншай дзяржаве.
Бясплатныя візы і ў тэрміновым парадку па паведамленні пра цяжкую хваробу або смерць блізкага сваяка і членя сям’і, а таксама спецыялістам чыгункавага транспарта, якія даследуюць выпадкі парушэння бяспекі руху.
Візы з тэрмінам дзеяння да 3 год дзецям да 16 год, асобам ва ўзросце ад 65 год і інвалідам 1 групы.
ПАР
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых або афіцыйных пашпартоў ад 28 жніўня 2006 г.
Уладальнікі дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз тэрмінам да 90 дзён.
Уладальнікі дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў – працаўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх ўстаноў або місій, якія размешчаныя на тэрыторыях дзяржаў бакоў, а таксама члены іх сем’яў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз на працягу ўсяго перыяду працы.
Перу
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Перу аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, спецыяльных і (або) службовых пашпартоў ад 29 студзеня 2010 года.
 
Уладальнікі дыпламатычных, службовых або спецыяльных пашпартоў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз тэрмінам да 90 дзён. Уладальнікі дыпламатычных, спецыяльных і (або) службовых пашпартоў, якія выконваюць функцыі ў дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах, а таксама ў прадстаўніцтвах міжнародных арганізацый, размешчаных на тэрыторыі дзяржавы другога боку, а таксама члены іх сем'яў могуць уязджаць, пераезжаць транзітам, знаходзіцца або выязджаць з тэрыторыі дзяржавы другога боку без віз на працягу ўсяго тэрміну іх знаходжання на пасадзе.
Польшча
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб узаемных паездках грамадзян ад 20 снежня 2007 г.
Візавы рэжым па ўсіх відах пашпартоў для ўсіх катэгорый грамадзян.
Бязвізавы рэжым для паездак уладальнікаў дыпламатычных пашпартоў (да 30 дзён), грамадзян, якія маюць пасведчанне на вяртанне ў сваю дзяржаву, грамадзян, якія маюць від на жыхарства на тэрыторыі другой дзяржавы, сябраў экіпажаў паветраных і грамадзкіх марскіх суднаў.
Бясплатныя візы дзецям да 6 год, школьнікам, студэнтам, аспірантам і суправаджальным іх выкладчыкам, а таксама навукоўцам, якія накіроўваюцца з мэтай правядзення навуковых даследванняў, у асобных выпадках або па прынцыпе ўзаемнасці ўдзельнікам мерапрыемстваў культурнага, навукова-тэхнічнага і спартыўнага характара.
Сербія
 
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Саюзным Урадам Саюзнай Рэспублікі Югаславія аб адмене віз ад 4 сакавіка 1999 г.
.
 
Грамадзяне дзяржаў бакоў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз тэрмінам да 30 дзён, калі больш – неабходнае атрыманне дазволу кампетэнтнага воргана краіны знаходжання.
Грамадзяне, якія ўязджаюць з мэтай ажыццяўлення аплочваемай працоўнай дзейнасці, на вучобу або сталае жыхарства, абавязаныя атрымаць візу.
За выдачу віз і рэгуляванне рэжыму знаходжання пошліна не збіраецца.
Уладальнікі дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў – працаўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх ўстаноў або місій, якія размешчаныя на тэрыторыях дзяржаў бакоў, а таксама члены іх сем’яў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз на працягу ўсяго перыяду працы.
Сірыя
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Югаславія аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах ад 24 жніўня 2005 г.
Уладальнікі дыпламатычных і службовых пашпартоў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз тэрмінам да 30 дзён.
Уладальнікі дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў – працаўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх ўстаноў або місій, якія размешчаныя на тэрыторыях дзяржаў бакоў, а таксама члены іх сем’яў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз на працягу ўсяго перыяду працы.
Славакія
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб бязвізавых паездках уладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў ад 22 красавіка 2002 г. 
Уладальнікі дыпламатычных і службовых пашпартоў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз тэрмінам да 90 дзён.
Уладальнікі дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў – працаўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх ўстаноў або місій, якія размешчаныя на тэрыторыях дзяржаў бакоў, а таксама члены іх сем’яў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз на працягу ўсяго перыяду працы.
СНД
Пагадненне аб бязвізавым перамяшчэнні грамадзян Садружнасці Незалежных Дзяржаў па тэрыторыі яе ўдзельнікаў (Азербайджан, Арменія, Беларусь, Кыргызстан, Малдова, Таджыкістан) ад 9 кастрычніка 1992 г.
Безвізавы рэжым для ўсіх катэгорый грамадзян пры наяўнасці пасведчанняў асобы і дакументаў, якія пацвярджаюць іх грамадзянства.
Туркменістан
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб узаемных паездках грамадзян ад 22 снежня 1999 г.
Уладальнікі дыпламатычных і службовых пашпартоў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз тэрмінам да 30 дзён.
Уладальнікі дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў – працаўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх ўстаноў або місій, якія размешчаныя на тэрыторыях дзяржаў бакоў, а таксама члены іх сем’яў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз на працягу ўсяго перыяду працы.
Бакі ўжываюць безвізавы рэжым для:
уладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў;
членаў экіпажаў суднаў па грамадзянскай авіяцыі па дзейсных нацыянальных пашпартах і пры наяўнасці запіса ў генеральнай дэкларацыі (палётным заданні);
членаў экіпажаў марскіх і рачных суднаў па дзейсных нацыянальных пасведчаннях асобы марака пры наяўнасці запіса ў суднавай ролі і выпіскі з яе;
працаўнікоў чыгункавых, рэфрыжэратарных і лакаматыўных чыгункавых брыгад па дзейсных пашпартах і імённых спісах, маршрутных лістах;
супрацоўнікаў міжурадавай фельд’егерскай сувязі па дзейсных пашпартах і адпаведных дакументах.
Турцыя
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Турцыя аб узаемных бязвізавых паездках па дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартах ад 14 снежня 1993 г.
Уладальнікі дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз тэрмінам да 90 дзён.
Уладальнікі дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў – працаўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх ўстаноў або місій, якія размешчаныя на тэрыторыях дзяржаў бакоў, а таксама члены іх сем’яў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз на працягу ўсяго перыяду працы.
Узбекістан
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб узаемных паездках грамадзян ад 10 студзеня 2005 г.
Бязвізавы рэжым для ўсіх катэгорый грамадзян пры наяўнасці дакументаў, пазначаных у Дадатках да Пагаднення.
Для грамадзян Рэспублікі Беларусь:
1.   пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
2.   дыпламатычны пашпарт;
3.   службовы пашпарт;
4.   лётнае пасведчанне члена экіпажа паветранага судна (пры наяўнасці запіса ў палётным заданні);
5.   нацыянальнае пасведчанне асобы марака (пра наяўнасці суднавай ролі або выпіскі з яе);
6.   пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь (толькі для вяртання ў Рэспубліку Беларусь).
Украіна
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб бязвізавых паездках грамадзян ад 12 чэрвеня 2009 года.
Грамадзяне дзяржавы адной Стараны незалежна ад месца пражывання (месца жыхарства) заязджаюць, выязджаюць, рухаюцца транзітам і знаходзяцца на тэрыторыі дзяржавы другой Стараны без віз пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць іх асобу і грамадзянства.
Грамадзяне дзяржавы адной Стараны маюць права знаходзіцца на тэрыторыі дзяржавы другой Стараны да 90 дзён на працягу 180 дзён з даты першага ўезду.
Грамадзяне дзяржавы адной Стараны вызваляюцца ад рэгістрацыі ў кампетэнтных органах па месцы іх прыбыцця на тэрыторыі дзяржавы другой Стараны тэрмінам да 30 дзён з даты ўезду на тэрыторыю дзяржавы гэтай другой Стараны пры наяўнасці ў іх міграцыйнай карткі з адзнакай кампетэнтнага органа, прастаўленай пры ўездзе на тэрыторыю дзяржавы гэтай другой Стараны.
Уругвай
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Усходняй Рэспублікі Уругвай  аб бязвізавых паездках па дыпламатычных, службовых і афіцыйных пашпартах ад 24 верасня 2009 г.
Уладальнікі дыпламатычных і службовых пашпартоў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз тэрмінам да 90 дзён з даты ўезда.
Уладальнікі дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў – працаўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх ўстаноў або місій, якія знаходзяцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў, а таксама члены іх сем’яў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз на працягу ўсяго перыяду ажыццяўлення імі сваіх паўнамоцтваў.
Чарнагорыя
 
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Чарнагорыі аб узаемных паездках грамадзян ад 30 верасня 2009 г.
Уладальнікі дыпламатычных і службовых пашпартоў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз тэрмінам да 90 дзён з даты ўезда.
Уладальнікі дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў – працаўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх ўстаноў або міжнародных арганізацый, а таксама члены іх сем’яў могуць знаходзіцца на тэрыторыях дзяржаў бакоў без віз на працягу ўсяго перыяду працы.
Уладальнікі дзейсных праязных дакументаў, пасведчанняў асобы, якія маюць турыстычны ваўчар (індывідуальны або калектыўны) або запрашэнне, аформленыя ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам дзяржавы, якая іх выдае, а таксама на падставе паведамленняў пра цяжкую хваробу або смерць блізкага сваяка або члена сям’і пры наяўнасці пацвярджальных дакументаў, могуць уязджаць, выязджаць, следаваць транзітам і часова знаходзіцца на тэрыторыі дзяржаў Пагаднення без віз да 30 дзён з даты ўезда.
Агульная працягласць знаходжання грамадзян дзяржавы аднаго Боку на тэрыторыі дзяржавы іншага Боку не павінна перавышаць 180 дзён на працягу года з даты першага ўезда (90 дзён на працягу 6 месяцаў).

 
Гандурас:
З 19 сакавіка 2009 г. Рэспубліка Гандурас у аднабаковым парадку прыняла рашэнне аб адмене візавага рэжыму для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць паездкі па звычайных пашпартах (нота Галоўнага кіравання па консульскіх справах МЗС Гандурас у адрас МЗС Беларусі ад 26 сакавіка 2009 г.)

Катар:
З 14 чэрвеня 2011 г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 чэрвеня 2011 г. № 227 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду, выезду і ажыццяўлення транзітнага праезду (транзіту) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь грамадзян Дзяржавы Катар». Грамадзяне Дзяржавы Катар, якія маюць сапраўдныя пашпарты ці іншыя дакументы, якiя iх замяняюць, прызначаныя для выезду за граніцу і выдадзеныя адпаведнымі дзяржаўнымі органамі Дзяржавы Катар, могуць без віз ўязджаць, выязджаць, ажыццяуляць транзіт і часовага знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не больш за 30 сутак з дня ўезду.

Македонія:
У лютым – сакавіку 2001 г. паміж Пасольствамi Беларусі і Македоніі ў Маскве адбыўся абмен нотамі. Бакі дамовіліся лічыць дзейснымі пастановы Пагаднення паміж Урадам СФРЮ і СССР аб узаемных паездках грамадзян ад 31 кастрычніка 1989 г. Для ўезда на тэрыторыю дзяржаў бакоў грамадзянам, якія маю дыпламатычныя і службовыя пашпарты, віза не патрабуецца.
Безвізавы рэжым уезда, выезда і знаходжання грамадзян, якія маюць агульнаграмадзянскія пашпарты, прадугледжаны таксама пры наяўнасці аднаго з наступных дакументаў:
 
а) гасцявога запрашэння або тэлеграмы (у выпадках, якія патрабуюць тэрміновай паездкі) – да 90 дзён;
 
б) даведкі нацыянальнай супольнасці Чырвонага Крыжа або кампетэнтных ворганаў дзяржаўнага кіравання, якія пацвярджаюць факт пахавання або наяўнасці магілы;
 
в) накіравання або запрашэння на кансультацыю або лекаванне, выдадзенага Міністэрствам аховы здароўя або кампетэнтнай медустановай або арганізацыяй;
 
г) турыстычнага ваўчара.

Малайзія:

Малазійскі бок у аднабаковым парадку ўвяла бязвізавы рэжым уезда-выезда для грамадзян Рэспублікі Беларусь пры любых паездках тэрмінам да 30 дзён (нота Пасольства Малайзіі ў Расійскай Федэрацыі ад 23 лістапада 1998 г.)

Манголія:
Дзейнічае дамова аб бязвізавых паездках, падпісаная СССР і Манголіяй у 1979 годзе. Бязвізавы ўезд магчымы пры наяўнасці аднаго з наступных дакументаў:
 
а) запрашэння або тэлеграмы (у выключных выпадках);
 
б) пуцёўкі грамадскай або дзяржаўнай арганізацыі ў санаторый або дом адпачынку;
 
в) пісьмовага сведчання Міністэрства аховы здароўя аб гатоўнасці прыняць замежніка на лекаванне або кансультацыю;
 
г) турыстычных дакументаў (толькі хто стала пражывае ў краіне грамадзянскай прыналежнасці);
 
д) транзітны праезд (толькі хто стала пражывае ў краіне грамадзянскай прыналежнасці);
 
е) уладальнікі дыпламатычных і службовых пашпартоў, а таксама члены іх сем’яў (у тым ліку па нацыянальных пашпартах).

Лаос:
У лютым – сакавіку 2001 г. паміж Пасольствамi Беларусі і Лаоса ў Маскве адбыўся абмен нотамі. Бакі дамовіліся лічыць дзейснымі пастановы Пагаднення паміж Урадам Саюза ССР і Урадам ЛНДР аб бязвізавым рэжыме для грамадзян абедзьвюх дзяржаў, якія ажыццяўляюць службовыя паездкі па дыпламатычных або службовых пашпартах ад 20 снежня 1984 г.

Нікарагуа:
З 19 сакавіка 2009 г. Рэспубліка Нікарагуа ў аднабаковым парадку прыняла рашэнне аб адмене візавага рэжыму для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць паездкі па звычайных пашпартах (нота Галоўнага кіравання па консульскіх справах МЗС Нікарагуа ў адрас МЗС Беларусі ад 26 сакавіка 2009 г.)

Панама:
Пасольства Рэспублікі Панама у Расійскай Федэрацыі нотай ад 12 ліпеня 2012 г
№ 0245/2012 паведаміла беларускаму боку, што выканаўчай пастановай ад 24 мая 2012 г. № 380 Рэспубліка Панама змяніла міграцыйную класіфікацыю, ажыццявіў адмену візавага рэжыму для ўезду з мэтай турызму для грамадзян Рэспублікі Беларусь.
Адной з умоў бязвізавага ўезду з'яўляецца набыццё «карткі турыста» (коштам 50 даляраў ЗША) у замежных установах Панамы альбо непасрэдна па прыбыцці.
Перу:
8 кастрычніка 2003 г. з мэтай спрыяння беларускаму турызму Урад Перу прыняў рашэнне аб вызвалення грамадзян Беларусі, якія ўязджаюць на тэрыторыю Перу ў якасці турыстаў (на тэрмін не больш за 90 сутак) і транзітам (на тэрмін да двух сутак), ад неабходнасці атрымання віз. Грамадзянам Беларусі, якія наведваюць Перу з дзелавой мэтай або для вучобы, неабходна атрымліваць візы.

Румынія:
Для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў захоўваецца бязвізавы парадак уезда і выезда на тэрыторыю Румыніі ў адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Румыніі аб узаемных бязвізавых паездках па службовых справах ад 1 сакавіка 1993 г.
 
Сінгапур:
З 1 лістапада 2003 г. Сінгапур у аднабаковым парадку прыняў рашэнне аб адмене візавага рэжыму для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія маюць дыпламатычныя і службовыя пашпарты (нота МЗС Сінгапура ў адрас Пасольства Рэспублікі Беларусь у Індыі ад 20 кастрычніка 2003 г.)

Эквадор:
З 20 чэрвеня 2008 г. Эквадор у аднабаковым парадку адмяніў уяздныя турыстычныя візы для знаходжання на тэрыторыі краіны не больш за 90 дзён (нотай Пастаяннага прадстаўніцтва Эквадора пры ААН ад 16 чэрвеня 2008 г. перададзены прэс-рэліз МЗС Эквадора № 398 ад 11 чэрвеня 2008 г.)