Апастыль і парадак легалізацыі дакументаў

 З 1 студзеня 1993 года афіцыйныя дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь для выкарыстання на тэрыторыі замежных дзяржаў, павінны быць легалізаваны ў вызначаным парадку.

Для дзяржаў-удзельніц Гаагскай Канвенцыі ад 05.10.1961 года, якая адмяняе патрабаванні легалізацыі, легалізацыя дакументаў не патрабуецца. Дакументы, якія выдаюцца дзяржаўнымі ўстановамі адной з краін-удзельніц з’яўляюцца сапраўднымі на тэрыторыі іншых краін-удзельніц пры ўмове прастаўлення на іх апастыля. Па стане на 13 лютага 2015 года да Гаагскай Канвенцыі далучылася 107 краін-удзельніц.

 
У Рэспубліцы Беларусь права прастаўлення апастыля маюць:

 
  
Галоўныя упраўленні юстыцыі Мінскага гарадскога і абласных выканаўчых камітэтаў:
Галоўнае упраўленне юстыцыі Мінскага гарвыканкама
(г.Мінск, пр.Незалежнасці, 8)
Галоўнае упраўленне юстыцыі Мінскага аблвыканкама
(г. Мінск, вул.К.Лібкнехта, 68)
Галоўнае упраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама
(г.Брэст, вул.Леніна, 11)
Галоўнае упраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама
(г. Віцебск, вул. Праўды, 34)
Галоўнае упраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама
(г.Гомель, пер.Спартака, 2а)
Галоўнае упраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама
(г.Гродна, вул.Ажэшкі, 3)
Галоўнае упраўленне юстыцыі Магілеўскага аблвыканкама
(г.Магілеў, вул.Першамайская, 71)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
на дакументах, выдадзеных судамі, натарыяльнымі архівамі і натарыусамі
Міністэрства адукацыі
 (г.Мінск, вул.Казлова, 28)
на дакументах, выходных з устаноў адукацыі
Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі
 (г.Мінск, вул.Калектарная, 10)
на дакументах падведамственных дзяржаўных архіваў
Галоўнае консульскае ўпраўленне Міністэрства замежных спраў (г.Мінск, вул.К.Маркса, 37а)
на ўсіх іншых відах дакументаў

 
Для дзяржаў, якія не далучыліся да Гаагскай Канвенцыі, прадугледжаны іншы парадак легалізацыі дакументаў. Усе арыгіналы дакументаў легалізуюцца ў Галоўным консульскім упраўленні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь або ў консульскіх установах Рэспублікі Беларусь. Копіі дакументаў завяраюцца ў натарыуса, сапраўднасць подпісу якога затым засвядчаецца Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь і пасля гэтага легалізуецца Галоўным консульскім упраўленнем Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Пасля такой легалізацыі неабходна пацвердзіць сапраўднасць подпісу службовай асобы, якая легалізавала дакумент, у Пасольстве замежнай дзяржавы, на тэрыторыі якой будзе выкарыстоўвацца дакумент, або ў консульскіх установах Рэспублікі Беларусь за мяжой.
 
Не патрабуецца легалізацыі дакументаў, завераных гербавай пячаткай, якія прызначаны для выкарыстання на тэрыторыі краін, з якімі Рэспубліка Беларусь заключыла дагаворы аб прававой дапамозе (Польшча, Літва, Латвія, Балгарыя, дзяржавы Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Чэхія, Славакія, Куба).
 
Пры ажыццяўленні ў Галоўным консульскім упраўленні дзеянняў па легалізацыі патрабуюцца наступныя зборы:
 
 
Падставай для выплаты служыць квітанцыя, выпісаная ў Галоўным консульскім упраўленні.
 
Прыём грамадзян па пытаннях легалізацыі дакументаў у галоўным консульскім упраўленні МЗС (Мінск,вул. К.Маркса, 37а, тэл.: +375 17 222 26 76)
Пн., Аўт., Ср., Чц., Пт.
Прыём дакументаў
8.00-10.30
Выдача дакументаў
15.00-16.00

 

УЗОР АПАСТЫЛЯ
 
УЗОР ЛЕГАЛIЗАЦЫI