Пытанне карэспандэнта радыё "Свабода":
Дзеючы Старшыня АБСЕ і Генеральны сакратар АБСЕ выказалі жаданне наведаць 1 і 2 ліпеня Беларусь. Ці будуць яны мець такую магчымасць?
Адказ прэс-сакратара МЗС Беларусі П.Латушкі:
Мы ведаем аб такім намеры.
Па-першае, прапанаваныя тэрміны візіту для беларускага боку нязручны, паколькі візіт запланаваны напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята.
Па-другое, мы зыходзім з таго, што, калі гэта будзе візіт Дзеючага Старшыні АБСЕ, то мы павінны бачыць яго выразныя прапановы па ўпарадкаванню адносін і яго гатоўнасці разглядаць унесеныя намі пытанні на Пастаянным савеце АБСЕ. КНГ АБСЕ - гэта прыватнае пытанне.
Мы выступаем за правядзенне сустрэчы, але гэта сустрэча павінна мець парадак дня.