Выступление Министра иностранных дел Беларуси В.Макея в ходе торжественного собрания по случаю 100-летия белорусской дипломатической службы (18 января 2019 г., Минск)

Паважаныя калегі!

Ветэраны дыпламатычнай службы!

Прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса!

Паважаныя госці ўрачыстага сходу!

Я рады вітаць вас у гэтай зале, дзе мы сабраліся з нагоды сапраўды гістарычнай вехі для нацыянальнага знешнепалітычнага ведамства – 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы.

Адразу хачу сказаць, што гэта вельмы хвалюючы момант. Таму што не кожны дзень, нават не кожны год мы святкуем стагоддзе. Гэта сапраўды знаменальная дата ў гісторыі і Міністэрства замежных спраў, і ў гісторыі краіны.

Яшчэ хацеў бы праінфармаваць вас, што сёння адбылася сустрэча Кіраўніка дзяржавы з кіраўнікамі знешнепалітычнага ведамства нашай краіны.  Чатыры гадзіны, але яны прайшлі як адна хвіліна. Перад намі прайшла наша навейшая гісторыя – 28 гадоў нашай незалежнасці, і гэта была вельма цікавая гутарка. Я ўдзячны Кіраўніку дзяржавы за тое, што ён сустрэўся з міністрамі замежных спраў і правёў гэтую дыскусію.    

Гэты знакавы юбілей, як і яго вытокі, закліканы заняць годнае месца ў гісторыі станаўлення беларускай дзяржаўнасці і яе найважнейшых інстытутаў.

Я хацеў бы выказаць словы шчырай падзякі ўсім, хто адгукнуўся на запрашэнне падзяліць гэтае свята з калектывам Міністэрства замежных спраў.
 
Шаноўныя сябры!

За кропку адліку найноўшай гісторыі нашага ведамства ўзята першае публічнае паведамленне ў газеце “Звязда” ад 22 студзеня 1919 г. аб пачатку функцыянавання Камісарыята па замежных справах Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь і месцы яго размяшчэння ў Мінску. На фасадзе будынка, дзе ў той час размяшчаўся камісарыят, сёння ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Паводле архіўных дакументаў, служба была нешматлікай (12 чалавек). Кіраўніцтва ёю было даверана члену Часовага Рабоча-Сялянскага Савецкага Урада Беларускай Рэспублікі, камісару па замежных справах Усеваладу Фальскаму, ураджэнцу вёскі Лошыца. У спісе членаў урада ён ішоў адразу за яго старшынёй, што, напэўна, таксама можа адлюстроўваць важнасць гэтага кірунку працы.

Сярод тых, хто ў студзені 1919 года прыйшоў у Камісарыят замежных спраў, не было прафесійных дыпламатаў. Але тады важней было іншае – жаданне дабіцца таго, каб, кажучы словамі Янкі Купалы, Беларусь “заняла свой пачэсны пасад між народамі”.

У лютым 1919 года на першым Усебеларускім з’ездзе Саветаў быў прыняты зварот да ўсіх народаў і іх урадаў з заклікам уступіць у дыпламатычныя адносіны з Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай Беларусь. Першай, хто прызнаў рэспубліку, стала РСФСР, потым былі Польшча і Германія.

Першая дыпламатычная місія маладой беларускай савецкай дзяржавы была адкрыта ў Маскве ў сакавіку 1921 года i ўваходзіла ў склад дыпкорпуса, акрэдытаванага ў РСФСР.

Тое, што супрацоўнікі місіі карысталіся тымі ж правамі, што і іншыя дыпмісіі ў Маскве, падтрымлівалі афіцыйныя кантакты з Народным камісарыятам замежных спраў РСФСР, дазваляе казаць пра функцыянаванне менавіта дыпслужбы. У гэтым – іх адрозненне ад прадстаўнікоў Беларускай Народнай Рэспублікі за мяжой.

Хоць, вядома, вытокі беларускай дыпламатыі сыходзяць ў значна больш далёкае мінулае. Знешнія кантакты беларускія землі мелі ўжо ў перыяд Полацкага княства. Асобнай увагi заслугоўвае эпоха Вялікага княства Літоўскага. Многія нашы суайчыннікі знаходзіліся на дыпламатычнай службе такіх дзяржаў, як Рэч Паспалітая, Расійская імперыя.

Напрыклад, вядомымі дыпламатамі былі прадстаўнікі роду Агінскіх, цесна звязанага з беларускімі землямі. Андрэй Агінскі, стараста Ашмянскі, маршал сейма служыў пасланнікам Рэчы Паспалітай у Берліне, Пецярбургу. Захаваліся шыфроўкі, якія ён накіроўваў з Вены каралю Станіславу-Аўгусту Панятоўскаму. Яго сын, Міхал Клеафас Агінскі, вядомы больш як кампазітар, быў паслом у Галандыі, выконваў дыпламатычную місію ў Лондане.

З заснаваннем пасады міністра замежных спраў Рэчы Паспалітай iм стаў Iаахiм Храптовіч. Той самы, які ў сваім маёнтку Шчорсы на Навагрудчыне пабудаваў палац, які стаў буйным асветніцкім цэнтрам, дзе захоўвалася вядомая бібліятэка Храптовічаў.

Пасля ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі выхадцы з іх з часам годна папоўнілі шэрагі расійскай дыпламатычнай службы.

І сёння беларускія і японскія дыпламаты не забываюць пра той знамянальны факт, што першым дыпламатычным прадстаўніком Расійскай імперыі ў Краіне ўзыходзячага сонца быў наш суайчыннік лінгвіст і ўсходазнавец Іосіф Гашкевiч.

Важныя вехі ў гісторыі дыпламатычнай службы адносяцца да эпохі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, з якой у цэлым звязана афармленне сучасных беларускіх дзяржаўных інстытутаў.

У 1944 годзе быў адноўлены Народны камісарыят замежных спраў БССР, які праз два гады быў ператвораны ў Міністэрства замежных спраў рэспублікі.

Пры непасрэдным удзеле нашых суайчыннікаў БССР упісана ў старонкі гісторыі як адна з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і падпісантаў Статута ААН у 1945 годзе.

У беларусаў ёсць усе падставы, каб ганарыцца гэтым фактам, які стаў прызнаннем найцяжэйшых выпрабаванняў і ратнага подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У шэрагу падзей, звязаных з перыядам заснавання ААН, можна прыгадаць нямала цікавага.

У маі 1945 г. у ходзе канферэнцыі Аб’яднаных Нацый у Сан-Францыска кіраўніку беларускай дэлегацыі Кузьме Венедыктавічу Кісялёву, які стаў першым міністрам замежных спраў БССР, прыйшлося падымаць пытанне аб паходжанні назвы рэспублікі, якая ў афіцыйных дакументах і амерыканскіх газетах часта перакладалася як “Уайт Раша”. Так што яго можна лічыць адным з роданачальнікаў барацьбы за правільнае напісанне і вымаўленне назвы нашай краіны на міжнароднай арэне.

Яшчэ адзін член беларускай дэлегацыі, Фрол Парфіравіч Шмыгаў, быў у ліку тых спецыялістаў, якім было даверана вывяраць тэкст Статута ААН.

У пасляваенны перыяд пачала стварацца сетка беларускіх замежных устаноў.

Беларускія прадстаўніцтва адкрыліся пры ААН ў Нью-Ёрку, а таксама пры міжнародных арганізацыях у Вене, Парыжы і Жэневе. Яны сталі тым падмуркам, на якім пасля будавалася знешнепалітычная і знешнеэканамічная прысутнасць сучаснай Беларусі у свеце.

Сёння інтарэсы краіны за мяжой прадстаўляюць дыпмісіі ў 57 дзяржавах свету, а з улікам акрэдытацыі па сумяшчальніцтве – у 109. Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам больш за 50 міжнародных і рэгіянальных арганізацый.

На першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН ў 1946 годзе свет даведаўся аб першай буйной беларускай ініцыятыве: па прапанове дэлегацыі БССР Генасамблеяй ААН была ўхвалявана рэзалюцыя “Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў”. Гэты дакумент па праву стаў першым сігналам сур’ёзнасці намераў беларусаў прадметна і актыўна ўдзельнічаць у фармуляванні міжнароднага парадку дня.

Немалаважным напрамкам у наступныя гады стала фарміраванне міжнародна-прававой базы беларускага ўдзелу ў міжнародным узаемадзеянні ў шматбаковым і двухбаковым фарматах.

У тым ліку дзякуючы закладзенай тады аснове сёння Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам каля чатырох тысяч дагавораў, пагадненняў, мемарандумаў і заяў.

З набыццём Рэспублікай Беларусь незалежнасці ў 1991 годзе магчымасці ўдзелу нашай краіны ў міжнародным супрацоўніцтве выйшлі на прынцыпова іншы ўзровень.

Пачала фармiравацца знешняя палітыка краіны, заснаваная на нацыянальных інтарэсах. Яе крышталізацыя была забяспечана з увядзеннем інстытута прэзідэнцтва. Менавіта першым Прэзідэнтам нашай дзяржавы былі канчаткова вызначаны асноўныя прынцыпы і прыярытэты знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці, якімі мы кіруемся сёння. У іх ліку – шматвектарнасць, добрасуседства, мiралюбнасць. У Законе “Аб зацвярджэнні асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі”, які быў прыняты ў 2005 годзе, выразна сфармуляваны задачы знешняй палітыкі, асноўныя з якіх – “раўнапраўная інтэграцыя Рэспублікі Беларусь у сусветную палітычную, эканамічную, навуковую, культурную і інфармацыйную прастору”, “садзейнічанне пабудове стабільнага, справядлівага, дэмакратычнага светапарадку, які грунтуецца на агульнапрызнаных прынцыпах міжнароднага права”.

Уважаемые друзья,

Сегодня Беларусью выстроены конструктивные политические и взаимовыгодные экономические отношения с большинством стран мира на всех континентах.

Беларусь, небольшое по мировым меркам государство, продолжает генерировать и продвигать международные инициативы, обретающие признание и поддержку мирового сообщества. Наряду с чернобыльской и разоруженческой тематикой, которые продвигались нашей страной еще в советский период и на заре независимости, на современном этапе Беларусь известна миру идеями, сформулированными Президентом нашей страны, о признании многообразия путей прогрессивного развития в качестве ценности человеческой цивилизации, о противодействии торговле людьми, продвижении интересов стран со средним уровнем дохода, поддержке традиционной семьи, построении партнерств ради достижения Целей устойчивого развития.

Общепризнана роль Беларуси как донора европейской – и не только – безопасности. По мере того, как усугубляется ситуация в этой сфере, у наших партнеров крепнет ощущение своевременности и целесообразности инициативы Главы нашего государства о возобновлении широкого диалога об укреплении международной безопасности – нового “Хельсинкского процесса”. Многие страны и зарубежные представители рассматривают Минск сегодня как международную площадку, где в разных форматах обсуждаются сложнейшие региональные и глобальные проблемы с участием даже открыто конфликтующих сторон. И не только обсуждаются, но и вырабатываются пути их решения.

Выступая на международных площадках с сугубо объединительными инициативами, Беларусь как инициатор, активный участник и в некотором смысле “драйвер” четырех интеграционных проектов на евразийском пространстве – СНГ, Союзного государства, ЕАЭС и ОДКБ – руководствуется идеей нашего Президента о “партнерстве интеграций”.

Да, сегодня эти объединения не лишены проблем внутреннего свойства. В то же время они имеют серьезный потенциал с точки зрения укрепления и развития прагматичных торгово-экономических, оборонных, научных и культурных связей. Сегодня предметно обсуждаются подходы к сопряжению интеграций по линии ЕАЭС-ЕС, ЕАЭС-ШОС, ЕАЭС – Экономический пояс Шелкового пути. В этот ряд уже включается и трек ЕАЭС – Ассоциация государств Юго-Восточной Азии.

Экономическое измерение дипломатии, вклад в продвижение белорусского экспорта, освоение новых рынков всегда являлись и остаются основными критериями оценки эффективности белорусской дипслужбы.

Планомерная диверсификация экспорта при сохранении и укреплении наших позиций на традиционных рынках – одна из ключевых целей экономической политики Беларуси. Её достижение – задача, которую МИД призван решать вместе со всеми органами госуправления, местными органами власти и, конечно, в первую очередь, предприятиями и организациями, непосредственно занимающимися внешнеэкономической деятельностью.

На этом направлении нам еще очень многое предстоит сделать. На это обращает внимание Глава государства. Залог успеха здесь – напряженная, скоординированная работа в интересах страны МИД и всех заинтересованных, в том числе многих из присутствующих в зале. Рассчитываем на совместную реализацию такого подхода и в дальнейшем.

Уважаемые друзья!

Главой нашего государства ставятся перед нами новые амбициозные задачи, которые диктует само время.

Беларусь как самостоятельное, независимое европейское государство будет и далее проводить многовекторную внешнюю политику, не торгуя своим суверенитетом в зависимости от тех или иных конъюнктурных соображений.

Будет продолжен курс на углубление и развитие отношений с Российской Федерацией, с другими партнерами на евразийском пространстве.

Рассчитываем на серьезные дивиденды от выравнивания и выведения на должный уровень наших контактов и диалога с Евросоюзом и США.

Намерены укреплять отношения всестороннего сотрудничества и стратегического партнерства с Китаем, расширять белорусское присутствие в иных государствах Азии.

Продолжим вдумчиво и кропотливо работать со странами Ближнего Востока, Африки и Латинской Америки.
Хороший задел имеется на всех направлениях. Нужно приложить максимум усилий, чтобы его реализовать.

Уважаемые участники торжественного собрания!

В своей современной истории дипломатическая служба не раз доказывала умение работать профессионально, решать задачи любой сложности, успешно отстаивать интересы страны и добиваться поставленных целей на “передовой” борьбы за независимость и суверенитет Беларуси.

Примерами для подражания и для нынешнего поколения дипломатов служат первые белорусские министры иностранных дел: Кузьма Венедиктович Киселёв, Анатолий Емельянович Гуринович, другие известные представители и заслуженные ветераны дипломатической службы. Именно они заложили практические основы современной национальной дипломатии и внешнеполитической деятельности.

В этот ряд, наверное, необходимо включить и других наших соотечественников, которые назначались на самые высокие должности в советской дипломатической службе. Великим дипломатом советской эпохи называют родившегося на Гомельщине Андрея Андреевича Громыко, 110-летний юбилей со дня рождения которого будет отмечаться в нынешнем году. В течение 28 лет он бессменно был Министром иностранных дел СССР. Почти такой же срок, 26 лет посольствами СССР в Польше, Франции, ГДР, Японии руководил наш земляк Пётр Андреевич Абрасимов. И этот список можно было бы еще долго продолжать.

Мы всегда будем гордиться этими людьми!

Учреждение Главой белорусского государства геральдических символов внешнеполитического ведомства, Дня дипломатического работника, юбилейной медали “100 лет дипломатической службе Республики Беларусь” является свидетельством признания важности профессии дипломата, вклада дипслужбы в реализацию внешнеполитических и внешнеэкономических интересов Республики Беларусь.

Это – знак высокого доверия к нам со стороны руководства государства, и мы должны оправдать оказанное доверие своим трудом и эффективной реализацией задач, поставленных Президентом нашей страны!

Уважаемые дамы и господа!

Завершая свое выступление, хочу ещё раз выразить искреннюю благодарность всем участникам торжественного собрания, всем нашим друзьям и партнерам и адресовать самые теплые слова признательности коллегам, сотрудникам белорусских дипмиссий, ветеранам за совместную работу.

Поздравляю всех со 100-летием белорусской дипломатической службы и с Днем дипломатического работника!

Спасибо за внимание.