22-11-2013
22 лістапада 2013 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына правяла перамовы з дэлегацыяй Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі на чале з Віцэ-міністрам Андрусам Крывасам. Рабочы візіт літоўскай дэлегацыі ў Беларусь праходзіць у рамках старшынства Літвы ў Савеце ЕС.
Падчас перамоў бакі абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі саміта “Усходняга партнёрства” у г.Вільнюсе 28–29 лістапада 2013 г., тэматыку ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам, а таксама актуальную праблематыку беларуска-літоўскага супрацоўніцтва.