09-06-2014
9 чэрвеня 2014 г. у МЗС Беларусі адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікi Беларусь Алены Купчыной з Сакратаром Савета аховы памяці барацьбы і пакутніцтва Рэспублікі Польшча Анджэем Кшыштафам Кунертам.
У сустрэчы прыняў таксама ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешэк Шэрэпка.
У ходзе гутаркі былі абмеркаваны пытанні беларуска-польскага супрацоўніцтва па справах аховы месц памяці, а таксама іншыя тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.