Аб пачатку работы першай рэгулярнай сесіі Выканаўчай рады Дзіцячага фонду ААН

16 студзеня ў Нью-Йорку пачала работу першая рэгулярная сесія

2006 года Выканаўчай рады Дзіцячага фонду ААН.

Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН Андрэй Дапкюнас аднагалосна абраны на пасаду старшыні Выканаўчай рады ЮНІСЭФ. Пад яго старшынствам Выканаўчая рада разгледзіць справаздачу выканаўчага дырэктара ЮНІСЭФ аб працы Фонда ў 2005 годзе, прыме двухгадовы бюджэт адміністратыўнага абслугоўвання, зацвердзіць стратэгіі фонду ў галіне аховы здароў’я, адукацыі, забеспячэння воднымі рэсурсамі і бяспечных умоваў жыцця для дзяцей у краінах свету.

Рада таксама мае прыняць дваццаць сем краінавых праграмаў ЮНІСЭФ, у тым ліку для Беларусі, Расіі, Украіны.

Сесія працягне сваю работу да 19 студзеня.