28-05-2014
28 мая 2014 г. у Міністэрстве замежных спраў Беларусі адбыўся першы раунд кансультацый па пытаннях мадэрнізацыі з удзелам намесніка Міністра замежных спраў Алены Купчыной і дырэктара дэпартамента Расіі, «Усходняга партнёрства», Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцва и АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунара Віганда.
У склад дэлегацыі ЕС увайшлі таксама дырэктар па пытаннях палітыкі суседства Генеральнага дырэктарата па развіццю і супрацоўніцтву Еўрапейскай камісіі Міхаэль Кёлер, кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Майра Мора, эксперты дэпартаментаў Еўрапейскай камісіі па эканоміцы і фінансам, прадпрымальніцтву і прамысловасці, развіццю і супрацоўніцтву.
Галоўнай мэтай кансультацый па мадэрнізацыі з’яўляецца вызначэнне найлепшай будучай формы ўзаемадзеяння паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскім саюзам.
Падчас сустрэчы адбылося прадметнае абмеркаванне пытанняў развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, макраэканамічнай палітыкі, кіравання эканомікай, прыватызацыі, рэструктурызацыі фінансавай сістэмы Беларусі.
Бакі дасягнулі дамоўленасці аб правядзенні наступнага раунда кансультацый у Бруселі па пытаннях садзейнічання гандлю і інвестыцыям.