15-09-2016
Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД
Аб VII Беларуска-Латвійскім бізнес-форуме
О визите представителей деловых кругов Омана в Беларусь
Об участии белорусской делегации в 71-й сессии Генеральной Ассамблеи ООН
Аб візіце дэлегацыі Еўракамісіі ў Беларусь
Аб удзеле Міністра замежных спраў Беларусі У.Макея ў пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў СНД
16 верасня 2016 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей возьме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое пройдзе ў г.Бішкеке напярэдадні пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.
У парадак дня мерапрыемства ўключаны 16 пытанняў. Сярод асноўных – абмеркаванне праектаў Заявы кіраўнікоў дзяржаў СНД адносна 25-годдзя Садружнасці і рашэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД аб адаптацыі Садружнасці да сучасных рэалій.
Беларусь зыходзіць з неабходнасці захавання за СНД усіх прыкмет і атрыбутаў міжнароднай арганізацыі, дзейсных механізмаў выканання прынятых міждзяржаўных рашэнняў.
Аб'ектыўна неабходная аптымізацыя кадравай і бюджэтна-фінансавай палітыкі СНД не павінна прывесці да дэградацыі арганізацыі. Беларускі бок таксама перакананы ў мэтазгоднасці захавання Эканамічнага суда, як аднаго з асноўных статутных інстытутаў Садружнасці.
Таксама падчас сустрэчы міністраў мяркуецца разгляд праектаў Заяў кіраўнікоў дзяржаў СНД з нагоды 70-годдзя завяршэння работы Нюрнбергскага трыбунала, па сусветнай праблеме наркотыкаў, аб далейшых сумесных намаганнях па супрацьдзеянні міжнароднаму тэрарызму, а таксама шэрага дакументаў праваахоўнай тэматыкі і тых, што тычацца супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.
Аб VII Беларуска-Латвійскім бізнес-форуме
16 верасня 2016 г. у г.Рызе адбудзецца VII Беларуска-Латвійскі бізнес-форум.
У рамках мерапрыемства плануецца абмеркаванне перспектыў двухбаковага супрацоўніцтва па такіх актуальных напрамках, як транспарт і лагістыка, лічбавая эканоміка, біржавы гандаль таварамі, доступ да фінансавага рынку і іншыя.
У бізнес-форуме возьмуць удзел больш за 260 прадстаўнікоў галіновых асацыяцый, канфедэрацый прадпрымальнікаў, кампаній, крэдытна-фінансавых арганізацый, гандлёва-прамысловых палат, органаў дзяржаўнага кіравання дзвюх краін.
У рабоце бізнес-форуму прымуць удзел намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Юрый Чабатар і Дзяржаўны сакратар Міністэрства эканомікі Латвійскай Рэспублікі Юрыс Сцінка, а таксама прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Латвіі.
Напярэдадні форуму, сёння ў Рызе адбудзецца першае пасяджэнне Беларуска-Латвійскай рабочай групы па транспарце.
О визите представителей деловых кругов Омана в Беларусь
17 – 21 сентября 2016 г. состоится визит в Республику Беларусь делегации деловых кругов Султаната Оман во главе с председателем Оманской торгово-промышленной палаты Саидом аль-Киюми.
Визит организуется Министерством иностранных дел совместно с Министерством антимонопольного регулирования и торговли, а также Белорусской торгово-промышленной палаты в рамках работы по наращиванию экспорта и диверсификации рынков сбыта белорусской продукции.
В состав делегации войдут более 40 крупных оманских бизнесменов. Сферы их деятельности и интересов включают инвестиции, банковское дело, строительство, продовольствие и сельское хозяйство, промышленное производство, добычу полезных ископаемых, страхование, финансовый консалтинг, транспортные услуги, розничную торговлю, гостиничный бизнес, туризм.
Такая представительная оманская деловая делегация впервые посетит нашу страну. В программу пребывания включены встречи в ряде госорганов, проведение Белорусско-Оманского делового совета, индивидуальные переговоры с представителями белорусского бизнеса, а также посещение ряда предприятий.
Ожидается, что по результатам визита будут определены конкретные направления развития белорусско-оманского торгово-промышленного и инвестиционного сотрудничества на ближайшую перспективу.
В целом, хотел бы отметить, что в последние несколько лет значительно активизировались контакты между Беларусью и Оманом как по линии правительств, парламентов, так и деловых кругов. Состоялись первые визиты министров торговли и образования Беларуси в Оман, обмен визитами парламентских делегаций, политические консультации между внешнеполитическими ведомствами двух стран, дважды заседал Совет делового сотрудничества. Рассчитываем на положительные изменения в области двустороннего торгово-экономического сотрудничества
Об участии белорусской делегации в 71-й сессии Генеральной Ассамблеи ООН
13 сентября 2016 г. в штаб-квартире ООН в г.Нью-Йорке открыла свою 71-ю сессию Генеральная Ассамблея ООН. 20 сентября начнутся общие прения.
Беларусь традиционно принимает участие в работе Генеральной Ассамблеи. Делегацию нашей страны на 71-й сессии возглавит Министр иностранных дел Владимир Макей.
Запланировано участие Министра в заседании высокого уровня Генеральной Ассамблеи ООН по вопросу мигрантов и беженцев, Мероприятии высокого уровня по выполнению целей устойчивого развития, имеющих отношение к воде, Министерской встрече группы сторонников стран со средним уровнем дохода, Мероприятии высокого уровня «Разрешение кризисов: укрепление возможностей ОБСЕ как организации по смыслу главы VIII Устава ООН», Встрече министров иностранных дел в поддержку Договора о всеобъемлющем запрещении ядерных испытаний.
Кроме того, В.Макей проведет ряд встреч с руководством Организации Объединенных Наций и с главами делегаций государств-членов Организации.
Приоритетными вопросами в работе белорусской делегации на 71-й сессии Генеральной Ассамблеи ООН являются следующие:
• доведение до мирового сообщества объективной информации о внешней и внутренней политике белорусского государства;
• укрепление международного лидерства Беларуси в вопросах формирования Глобального партнерства в борьбе с торговлей людьми, а также дальнейшее развитие деятельности Группы друзей семьи по продвижению интересов традиционной семьи в ООН;
• продвижение интересов стран со средним уровнем дохода, а также инициатив и предложений, связанных с системным подходом к энергетике в рамках ООН и с вопросами доступности передовых энергетических технологий, включая новые и возобновляемые источники энергии;
• продвижение инициатив Беларуси о создании глобальных партнерств в борьбе с транснациональными проблемами, а также о целесообразности формирования комплексной энергетической повестки дня ООН;
• поддержка процессов ядерного и обычного разоружения и нераспространения, укрепления структур коллективной безопасности на глобальном, региональном и субрегиональном уровнях;
• поддержание мер, предпринимаемых руководством ООН и государствами-членами, направленных на реальное укрепление роли Организации Объединенных Наций в международных делах;
• содействие процессам дальнейшего укрепления роли Генеральной Ассамблеи в бюджетном процессе ООН.
Аб візіце дэлегацыі Еўракамісіі ў Беларусь
19-20 верасня 2016 г. Беларусь з рабочым візітам наведае дэлегацыя Еўрапейскай камісіі на чале з намеснікам кіраўніка Генеральнага дырэктарата па энергетыцы Герассімосам Томасам.
Праграма знаходжання дэлегацыі прадугледжвае сустрэчу з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў, адбудуцца перагаворы ў Міністэрствах энергетыкі, па надзвычайных сітуацыях і Дзяржатамнаглядзе. Прадстаўнікі Еўракамісіі таксама наведаюць пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС.
Бакі абмяркуюць шырокае кола пытанняў узаемадзеяння ў кантэксце рэалізацыі першай беларускай ядзерна-энергетычнай праграмы. Але асноўнай тэмай візіту ўсё ж будзе стрэс-тэсціраванне (ацэнка рызык і бяспекі) атамных станцый.
Як вы ведаеце, у сувязі з аварыяй на японскай АЭС “Фукусіма”, якая адбылася ў сакавіку 2011 года, Еўрапейская камісія і Група еўрапейскіх рэгулятараў у сферы ядзернай бяспекі (ENSREG) у мэтах павышэння ўзроўню бяспекі атамных электрастанцый, якія эксплуатуюцца ў ЕС, распрацавалі метадалогію ЕС па ўсёабдымнай ацэнцы рызык і бяспекі АЭС (стрэс-тэсты).
Беларусь надае першарадную ўвагу пытанням ядзернай бяспекі. Таму для забеспячэння, а таксама ўласнай упэўненасці ў бяспецы нацыянальнага ядзерна-энергетычнага праекта наша краіна максімальна выкарыстоўвае інструментарый профільных міжнародных арганізацый. Мы цесна супрацоўнічаем з Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі, Еўрапейскай камісіяй, Сусветнай асацыяцыяй аператараў АЭС і іншымі партнёрамі.
У чэрвені 2011 года наша краіна добраахвотна далучылася да Сумеснай дэкларацыі ЕС і дзяржаў-суседзей па правядзенні ўсёабдымнай ацэнкі рызык і бяспекі АЭС.
Беларускі бок прыступіў да правядзення стрэс-тэстаў і да канца гэтага года плануе завяршыць дадзеную работу. Затым вынікі стрэс-тэстаў будуць разгледжаны нацыянальным рэгулятарам – Дзяржатамнаглядам і перададзены Еўрапейскай камісіі.
«Еўрапейскае радыё для Беларусі»: Як Беларусь адрэгавала на паведамленні расійскага боку пра забарону ўезда замежных грамадзянаў у Расію праз тэрыторыю нашай краіны? Як мы збіраемся вырашаць гэтую праблему? Бо мы ж згубім вялікую частку турыстаў, грошай, якія мы атрымліваем ад транзіта і г.д. Ці плануем мы будаваць памежныя КПП на мяжы з Расіяй з гэтай нагоды? Бо галоўнай прычынай гэтай забароны Расія назвала менавта адсутнасць міжнародных памежных КПП.
Д.Мірончык: Праблему для грамадзян трэціх краін пры перасячэнні нашай сумеснай з Расіяй мяжы наўрад ці можна вырашыць стварэннем нейкіх КПП. Грамадзяне замежных краін перасякаюць мяжу Рэспублікі Беларусь у міжнародных пунктах пропуску, праходзяць адпаведны кантроль, атрымліваюць пры гэтым міграцыйныя карткі агульнага з расійскай карткай абразца. Мы лічым гэтыя працэдуры цалкам дастатковымі для далейшага безпраблемнага руху такіх замежнікаў па агульнай прасторы Саюзнай Дзяржавы, як гэта і было апошнія амаль 20 гадоў.
У любым выпадку зараз пытанне ляжыць у плоскасці ўдасканалення дагаворна-прававой базы, а не ўзвядзення нейкай інфраструктуры.
ИА «БелаПАН»: Может быть, есть новости относительно облегчения визового режима для иностранцев?
Д.Мирончик: Нет, пока готовых новостей у меня нет. Вчера, возможно, Вы слышали на пресс-конференции новость относительно Декларации о мобильности – это один из шагов в направлении облегчения визового режима. Мы продолжаем работать для достижения этой цели.
Телеканал «ОНТ»: Вчера, в том числе по дипломатическим каналам, пришла информация о том, что переговоры в Москве по газу не завершились подписанием протокола. Известно ли что-нибудь о дальнейших планах нашей делегации или все-таки этот вопрос на более высоком уровне будет решаться отдельно?
Д.Мирончик: Могу лишь официально сказать, что по дипломатическим каналам такая информация не распространялась.
Газета «Звязда»: Ці праводзіла міністэрства маніторынг замежнай прэсы наконт асвятлення ў ёй парламенцкіх выбараў?
Д.Мірончык: Натуральна, Міністэрства замежных спраў рэгулярна праводзіць маніторынг замежнай прэсы, таго, як яна асвятляе беларускую тэматыку, галоўныя падзеі ў нашай краіне. Парламенцкія выбары – гэта нагода для таго, каб правесці маніторынг.
Вы ведаеце, і мы дзяліліся гэтай інфармацыяй, што для асвятлення выбараў і на перыяд выбараў было акрэдытавана ў Беларусі больш за 300 журналістаў з 27 замежных краін. Усе яны мелі магчымасць асвятляць дадзеную падзею. Безумоўна, парламенцкія выбары выклікалі даволі вялікую цікавасць.
У аснову большай часткі паведамленняў у замежнай прэсе ляглі паведамленні сусветных сродкаў масавай інфармацыі, інфармацыйных агенцтв, такіх як «Reuters», «Associated Press», «Bloomberg», «DPA» і гэтак далей.
Ход і вынікі парламенцкіх выбараў традыцыйна шырока асвятляліся ў СМІ суседніх дзяржаў, на постсавецкай прасторы. На іх звярнулі значную ўвагу таксама мас-медыі шэрага еўрапейскіх краін, ЗША, таксама дзяржаў, як мы кажам, «далёкай дугі».
Ведаеце, мы зафіксавалі дастатковы шырокі роскід меркаванняў замежных экспертаў і журналістаў наконт выбарчай кампаніі. І гэта натуральна. Увогуле, лічу, што вельмі добра, што замежная прэса адыходзіць ад выкарыстання толькі чорных і белых фарбаў, калі яна распавядае аб падзеях у нашай краіне. Чым больш пра нас ведаюць, тым больш аб’ектыўна ставяцца.
Лічу, што тое, як замежная прэса асвятляла падзеі ў Беларусі – гэта было крокам у правільным кірунку.
Тэхнічная яшчэ, мабыць, адна заўвага: ні адзін замежны журналіст не звярнуўся ў Міністэрства замежных спраў са скаргай, што яму перашкаджалі ў выкананні яго прафесійных абавязкаў, ці ён не змог зрабіць тое, што ён хацеў, каб аб’ектыўна асвятліць выбары ў Беларусі.