26-05-2014
26 мая 2014 г. намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына сустрэлася з дырэктарам па пытаннях палітыкі суседства Генеральнага дырэктарата па развіццю і супрацоўніцтву Еўрапейскай камісіі Міхаэлем Кёлерам, які наведвае Беларусь у рамках рэалізацыі буйнога праекта тэхнічнай дапамогі ЕС па знішчэннi супрацьпяхотных мін.
Падчас гутаркі былі абмеркаваны пытанні развіцця адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам у галіне міжнароднай тэхнічнай дапамогі.