08-02-2018
Аб беларуска-латвійскіх кансультацыях паміж МЗС
О межмидовских консультациях по политическим вопросам
Аб беларуска-эмірацкіх кансультацыях паміж МЗС
Аб сітуацыі на Мальдывах
Аб беларуска-латвійскіх кансультацыях паміж МЗС
На 9 лютага 2018 г. запланавана правядзенне ў г.Мінску чарговага раўнда беларуска-латвійскіх кансультацый. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, латвійскую – Дзяржаўны сакратар МЗС Андрэйс Пілдэговічс.
Падчас кансультацый плануецца разгледзець стан і перспектывы беларуска-латвійскіх адносін, узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый, развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім саюзам, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
О межмидовских консультациях по политическим вопросам
12-16 февраля 2018 г. заместитель Министра иностранных дел Беларуси Евгений Шестаков посетит с рабочим визитом Республику Колумбия и Республику Эквадор для участия в межмидовских консультациях по политическим вопросам.
В ходе визита запланировано проведение встреч и переговоров в органах государственного управления, а также с представителями деловых кругов по широкому кругу направлений сотрудничества с данными странами.
Колумбия и Эквадор являются перспективными торгово-экономическими партнерами Беларуси в латиноамериканском регионе. Белорусская сторона ставит перед собой задачу нарастить объемы и расширить номенклатуру поставок на их рынки. В настоящее время наш экспорт в эти страны представлен в основном удобрениями, металлопродукцией и нефтепродуктами.
Между Беларусью и Эквадором действует безвизовый режим поездок граждан. Соответствующее соглашение было подписано в 2014 году. Тему взаимной отмены виз по всем категориям паспортов предполагается обсудить также в ходе встреч Евгения Шестакова с колумбийскими партнерами.
Аб беларуска-эмірацкіх кансультацыях паміж МЗС
14 лютага 2018 г. у г.Абу-Дабі адбудуцца кансультацыі па палітычных пытаннях паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліць намеснік Міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас. У парадак дня плануецца ўключыць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, рэгіянальнай праблематыкі.
Для абмеркавання тэматыкі двухбаковага гандлю і інвестыцыйнага супрацоўніцтва запланавана адмысловая сустрэча кіраўніка беларускай дэлегацыі з памочнікам Міністра замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва па эканамічных пытаннях.
Аб сітуацыі на Мальдывах
5 лютага 2018 г. улады Мальдыўскай Рэспублікі абвясцілі аб увядзенні надзвычайнага становішча тэрмінам на 15 дзён у сувязі з масавымі беспарадкамі ў сталіцы краіны Мале.
Рэкамендуем беларускім грамадзянам часова ўстрымацца ад наведвання Мальдываў, па меншай меры, да заканчэння рэжыму надзвычайнага становішча.
Гэта рэкамендацыя тлумачыцца яшчэ і тым, што на Мальдывах адсутнічае беларускае дыпламатычнае прадстаўніцтва.
Найбольш блізкае Пасольства нашай краіны знаходзіцца ў Нью-Дэлі. Ад яго да сталіцы Мальдываў каля 2800 км. Да таго ж беларускае Пасольства ў Індыі не акрэдытавана на Мальдывы і магчымасці яго ўзаемадзеяння з уладамі гэтай дзяржавы вельмі абмежаваныя.
На Мальдывах таксама адсутнічае дыппрадстаўніцтва Расійскай Федэрацыі. Акрэдытаванае на гэтую краіну Пасольства Расіі размешчана ў Каломба, Шры-Ланцы. Гэта прыкладна ў 800 км.
Тым не менш, калі з-за абстаноўкі на Мальдывах хто-небудзь з беларускіх грамадзян усё ж такі апынецца ў складанай сітуацыі, то яны змогуць звяртацца за дапамогай у гэтыя дыпмісіі. Іх кантактныя дадзеныя размешчаны на сайтах МЗС Беларусі і Расіі.
«РИА Новости»: Вчера была новость о том, что Суриков сказал, что возможно белорусско-российской соглашение о взаимном признании виз будет подписано в апреле. Насколько это реальная дата? И, может, Вы знаете, когда будут ближайшие двусторонние переговоры?
Д.Мирончик: Я не буду судить о реальности этих дат. Не мне подписывать. Ближайшая встреча экспертов состоится буквально на следующей неделе, и, должен сказать, что эта встреча весьма хорошо подготовлена сторонами.
Я рассказывал о подготовительной работе, которую мы проделали, в ходе предыдущих брифингов.