05-11-2013
4 лістапада 2013 г. у г.Мінску адбыліся беларуска-грузінскія кансультацыі па праблематыцы барацьбы з незаконнай міграцыяй. Беларускую дэлегацыю ўзначальваў кіраўнік галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Ігар Фісенка, грузінскую – дырэктар консульскага дэпартамента МЗС Георгій Табатадзэ. У кансультацыях прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь, а таксама Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі.
Сустрэчу адкрылі намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь Давід Катарыя.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны тэндэнцыі развіцця міграцыйнай сітуацыі, заслухана адпаведная інфармацыя органаў пагранічнай службы і ўнутраных спраў, абмеркаваныя меры супрацьдзеяння незаконнай міграцыі, у тым ліку транзітнай.
Бакі абмеркавалі асобныя пытанні працы консульскіх служб, уключаючы прыярытэты візавай палітыкі, аспекты абароны правоў і інтарэсаў грамадзян Беларусі і Грузіі, а таксама шэраг іншых пытанняў.