Адзіная ў Еўропе цалкам захаваная рэзідэнцыя магнатаў знаходзіцца ў горадзе Нясвіжы Мінскай вобласці. Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Нясвіжскі замак папоўніў ў 2005 годзе.
Замак быў пабудаваны пры Мікалаю Радзівіле Чорным. У 1551 годзе ўпершыню згадваецца ў летапісах. Рэзідэнцыя клана Радзівілаў славілася раскошным убраннем, велізарнай бібліятэкай, пышнымі калекцыямі карцін і зброі.
Нясвіжская цьвярдыня вытрымала аблогі рускіх войскаў у час руска-польскай вайны, але не выстаяла перад шведамі ў гады Паўночнай вайны. З-за некалькіх рэканструкцый, замак спалучае ў сабе рысы рэнесансу і барока, ракако і класіцызму. Пад зямлёй размяшчаецца цэлы падземны горад — стайні, падвалы, скляпы і таемныя хады. Каля старажытных замкавых сцен ёсць цудоўны парк. У 19 стагоддзі ён уключаў Англійскі, Японскі, Замкавы, Стары і Новы сады.