Міжнародная фінансавая карпарацыя

У лістападзе 1992 г. Рэспубліка Беларусь першай з краін СНД падпісала адпаведныя пагадненні і стала членам Сусветнага банка і яго падапечных структур, у тым ліку і Міжнароднай фінансавай карпарацыі (МФК). Гэта паклала пачатак развіццю паўнавартаснага супрацоўніцтва з гэтымі магутнымі і аўтарытэтнымі міжнароднымі міжурадавымі арганізацыямі.

Дзякуючы ўстойлівым партнёрскім адносінам з МФК, Беларусь атрымала магчымасць выкарыстоўваць яе патэнцыял для своечасовага і паспяховага рэфармавання эканомікі ў бок рынкавай. У 1993 годзе па запрашэнні беларускага Урада МФК пачала праводзіць праграмы кансультатыўнай дапамогі нашай краіне, якія дабратворна паўплывалі на развіццё прыватнага сектара і спрыялі пазітыўным зменам у дзелавым клімаце дзяржавы.

Пры фінансавай падтрымцы Шведскага ўпраўлення па развіццю міжнароднага супрацоўніцтва (Sida) МФК ператварыла у жыццё праграму па паляпшэнню дзелавога асяроддзя для малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі. У выніку супрацоўніцтва МФК з Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь быў уведзены новы — заяўны прынцып рэгістрацыі. Значна скараціліся яе тэрміны — з 30 да 1 дня, а колькасць неабходных дакументаў — з 6 да 3. У ходзе праграмы былі прыняты рашэнні аб канчатковай адмене абавязковага натарыяльнага засведчання статутных дакументаў, а таксама аб ліквідацыі патрабаванняў да мінімальных памераў статутных фондаў.

У якасці аднаго з практычных увасабленняў праграмы ў Магілёўскай вобласці быў запушчаны пілотны праект па спрашчэнню тэхнічных праверак для бізнесу. Ва ўсёй краіне актыўна праводзілася палітыка, накіраваная на памяншэнне колькасці адміністрацыйных бар'ераў на шляху развіцця малога і сярэдняга бізнесу ў Беларусі. Яшчэ адным напрамкам праграмы было паляпшэнне доступу прадпрымальнікаў да інфармацыйных рэсурсаў.

У 2004 годзе адносіны МФК і Беларусі перайшлі на якасна новы ўзровень. Арганізацыя пачала праводзіць у краіне інвестыцыйную дзейнасць, якая з кожным годам ўзмацняла свае пазіцыі. На сённяшні дзень агульны аб'ём інвестыцый МФК у эканоміку краіны, уключаючы праекты у банкаўскім, вытворчым і аграпрамысловым сектарах, а таксама ў сферы паслуг, складае больш за 316 млн. долараў ЗША.

Цяперашняя праграма МФК (на 2010-2013 гады) па паляпшэнню рэгулявання бізнесу і садзейнічанню прыцягненню інвестыцый у Беларусі, фундаваная Sida, мае тры асноўных напрамкі:
 — паляпшэнне дзелавога і інвестыцыйнага клімату, у прыватнасці, спрашчэнне рэгуляторных працэдур для бізнэсу;
 — правядзенне комплексных рэформаў па спрашчэнні заканадаўства для бізнесу і паляпшэнне паказчыкаў Беларусі ў рэйтынгу ”Вядзенне бізнэсу“;
 — нарошчванне патэнцыялу Урада па прыцягненню замежных інвестыцый.

Працягваючы даследаванні дзелавога асяроддзя Беларусі, Карпарацыя супрацоўнічае з ключавымі міністэрствамі, дае вынікі даследавання, а таксама рэкамендацыі Ураду па паляпшэнню стану дзелавога клімату дзяржавы.

Рэспубліка Беларусь мае намер і далей паслядоўна развіваць супрацоўніцтва з МФК з улікам нацыянальных інтарэсаў. Такое імкненне зыходзіць з разумення таго, што падтрыманне сувязяў з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі – гэта неад'емная ўмова найхуткага рэфармавання нацыянальнай эканомікі і яе паспяховай інтэграцыі ў эканоміку сусветную.

Галоўнай дзяржаўнай установай па пытаннях супрацоўнiцтва з МФК прызначана Miнiстэрства эканомiкi.