Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі

Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (ІСО) з’яўляецца міжнароднай няўрадавай арганізацыяй, якая аб'ядноўвае нацыянальныя арганізацыі па стандартызацыі 162 краін. Каардынуючым органам ІСО з'яўляецца сакратарыят, які знаходзіцца ў г.Жэневе.

ІСО з'яўляецца найбуйнейшым у свеце распрацоўшчыкам міжнародных стандартаў (зараз налiчваецца больш за 21 000 стандартаў ІСО). Сфера дзейнасці ІСО ахоплівае як традыцыйныя галіны, у тым ліку сельскую гаспадарку, будаўніцтва, машынабудаванне, вытворчасць, размеркаванне, транспарт, так і інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, пытанні эфектыўнага кіравання і сферу паслуг.

Рэспубліка Беларусь, прадстаўленая Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі, з'яўляецца паўнапраўным членам ІСО з 1993 г. і прымае ўдзел у працы 168 тэхнічных камітэтаў і падкамітэтаў па стандартызацыі, з'яўляецца актыўным удзельнікам 4 камітэтаў ІСО па выпрацоўцы палітыкі: Камітэта па ацэнцы адпаведнасці ISO/CASCO, Камітэта па стандартных узорах ISO/REMCO, Камітэта па абароне правоў спажыўцоў ISO/COPOLCO, а таксама Камітэта па аказанні дапамогі краінам у стадыi развіцця ISO/DEVCO.

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца вядучым рэспубліканскім органам па супрацоўніцтве з ІСО.