Сусветны паштовы саюз

Сусветны паштовы саюз (СПС) быў створаны ў 1874 годзе ў адпаведнасці з Бернскім дагаворам у якасці міжнароднай арганізацыі, якая рэгулюе міжнародныя паштовыя паслугі. З 1948 года СПС з'яўляецца спецыялізаванай установай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Штаб-кватэра СПС размешчана ў г. Берне (Швейцарская Канфедэрацыя).

На сучасным этапе СПС выконвае вядучую ролю ў справе актывізацыі паштовых паслуг. Сярод яго галоўных задач – садзейнічанне развіццю сусветнай паштовай службы, росту аб'ёмаў паштовых адпраўленняў за кошт укаранення сучасных відаў паштовай прадукцыі і паслуг, паляпшэнне якасці паштовага абслугоўвання кліентаў. Сусветны паштовы саюз служыць галоўным механізмам супрацоўніцтва паміж паштовымі службамі. Ён дае рэкамендацыі, выступае пасярэднікам, аказвае тэхнічную дапамогу.

Вышэйшым органам СПС з'яўляецца Сусветны паштовы кангрэс. Ён склікаецца раз у чатыры гады для разгляду стратэгічных пытанняў паштовай сувязі і вызначае агульную праграму дзейнасці.

Рэспубліка Беларусь з'яўляецца членам СПС з 1947 года.

Сяброўства ў СПС для Рэспублікі Беларусь забяспечвае эфектыўнае ўзаемадзеянне ў галіне паштовай сувязі з краінамі-членамі СПС:

У цяперашні час эксперты СПС аказваюць дапамогу ў стварэнні комплекснага плана рэформы і развіцця пошты Рэспублікі Беларусь.

Вынікамі рэалізацыі дадзенага плана павінны стаць дакладнае вызначэнне універсальнай паштовай паслугі і размежаванне сфер дзейнасці аператараў на паштовым рынку, удасканаленне нарматыўнай прававой базы для працы паштовага сектара, рэфармаванне і мадэрнізацыя паштовага рынку з мэтай яго эканамічнага і сацыяльнага развіцця, мадэрнізацыя і аптымізацыя сеткі прызначанага аператара, дасягненне высокага ўзроўню якасці паслуг і эфектыўнасці кіравання прадпрыемствам, ўкараненне і прасоўванне новых паслуг паштовай сувязі ў адпаведнасці са зменлівымі патрэбамі і чаканнямі спажыўцоў.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2002 г. № 1504 ”Аб супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з міжнароднымі арганізацыямі“ галаўным органам па ўзаемадзеянні з арганізацыяй вызначана Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.