Сусветны банк

У 1992 годзе Рэспубліка Беларусь стала членам Групы Сусветнага банка: Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця (МБРР), Міжнароднай фінансавай карпарацыі (МФК), Шматбаковага агенцтва па гарантыях інвестыцый (ШАГІ) і Міжнароднага цэнтра па ўрэгуляванні iнвестыцыйных спрэчак (МЦУІС).

Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пракаповіч П.П. з’яўляецца ўпраўляючым ад Рэспублікі Беларусь у Группе Сусветнага банка. Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь Снапкоў М.Г. – намеснік упраўляючага ад Рэспублікі Беларусь у Группе Сусветнага банка. У 1992 годзе ў Мінску адкрыта Прадстаўніцтва Группы Сусветнага банка.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2002 г. № 1504 ”Аб супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь з міжнароднымі арганізацыямі“ галаўным органам па ўзаемадзеянні з арганізацыяй вызначана Міністэрства эканомікі Беларусі.

6 чэрвеня 2013 г. Саветам выканаўчых дырэктараў была ўзгоднена Стратэгія супрацоўніцтва Сусветнага банка з Рэспублікай Беларусь на 2014 – 2017 фінансавыя гады (далей — Стратэгія партнёрства).
Стратэгіяй партнёрства мяркуецца вылучэнне 380 долараў ЗША Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця і 140 долараў Міжнароднай фінансавай карпарацыяй на рэалізацыю ў 2014-2015 фінансавых гадах праектаў у Беларусі.

У перыяд з 15 па 17 верасня 2014 г. адбыўся візіт у Беларусь Віцэ-прэзідэнта рэгіёну Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сусветнага банка Лоры Так.Ход і перспектывы ажыццяўлення Стратэгіі партнёрства з Рэспублікай Беларусь, рэалізацыя бягучых інвестыцыйных праектаў былі абмеркаваны на сустрэчах кіраўніка дзяржавы А.Р.Лукашэнка, ва Урадзе, прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі з Л.Так. Плануецца зацвярджэнне Саветам дырэктараў Банка праектаў развіцця транспартнай інфраструктуры і лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь на агульную суму больш за 300 млн. долараў ЗША. Прыярытэтамі супрацоўніцтва ў 2015 г. стануць таксама праекты ў галіне кіравання дзяржаўнымі фінансамі, падтрымкі развіцця прыватнага сектара, малога і сярэдняга бізнесу, павышэння эфектыўнасці дзяржаўных паслуг у сферы адукацыі.

Рэалізацыя праектаў

Праект ”Рэабілітацыя раёнаў, пацярпелых у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС“ (дадатковая пазыка)

28 верасня 2010 г. Савет выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка ўхваліў дадатковую пазыку для Беларусі ў памеры 30 млн. долараў ЗША на фінансаванне праекта ”Рэабілітацыя раёнаў, пацярпелых у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС“.

У рамках праекта рэалізуюцца два кампаненты:

· павышэнне энергаэфектыўнасці: аптымізацыя цеплазабеспячэння (укараненне энергаэфектыўных свяцільнікаў, цеплавая рэабілітацыя будынкаў і інш.) на аб'ектах сацыяльнай сферы забруджаных раёнаў Магілёўскай, Гомельскай і Брэсцкай абласцей.

· газіфікацыя індывідуальных жылых дамоў у забруджаных радыёнуклідамі раёнах.

Праект ”Развіццё сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення“

Пачатак праекта – 30 верасня 2008 г. Мэта – павышэнне эфектыўнасці, якасці і ўстойлівасці паслуг па водазабеспячэнні і водаадвядзенні для 1,7 мільёнаў спажыўцоў, якія пражываюць у 20 раёнах краіны. Мерапрыемствы дапаўняюць Дзяржаўную праграму па водазабеспячэнні і водаадвядзенні ”Чыстая вада“.

Праект ”Павышэнне энергаэфектыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь“

Рэалізацыя праекта пачалася ў 2009 годзе і будзе працягвацца пяць гадоў. Асноўная задача праекта – пераўтварэнне ацяпляльных кацельняў, размешчаных у шэрагу гарадоў Беларусі, у ЦЭЦ. У выніку, на аснове ўстаноўкі сучасных газатурбінных установак і газаматораў будзе атрымана каля 90 мВт дадатковай электрычнай магутнасці. Чакаецца, што эфектыўнасць вытворчасці цяпла і электраэнергіі на аб'ектах праекта, павялічыцца на 30 працэнтаў. Па папярэдніх падліках, штогод будзе эканоміцца каля 90 мільёнаў кубічных метраў прыроднага газу, што прывядзе да скарачэння выкідаў СО2 на 165000 тон у год.

Праект ”Абыходжанне з цвёрдымі бытавымі адходамі ў Рэспубліцы Беларусь“

Праект прадугледжвае будаўніцтва ў г. Гродна вытворчасці для сартавання смецця і перадачы другасных рэсурсаў на далейшую перапрацоўку.

5 ліпеня 2010 г. падпісаны Пагадненне аб пазыцы Сусветнага банка ў памеры 42,51 млн. долараў ЗША і Пагадненне аб гранце Глабальнага экалагічнага фонда (ГЭФ) у суме 5,5 млн. долараў ЗША на мэты дадзенага праекта.

ПраектУдасканаленнеімадэрнізацыяаўтамабільнайдарогі“. (М-5/Е 271 Мінск — Гомель)

Сума пазыкі – 150 млн. долараў ЗША. Праектам прадугледжана ўдасканаленне вызначаных участкаў дарогі (ажыццяўленне земляных работ, укладка асфальтабетонных сумесей, будаўніцтва пуцеправодаў і інш.), а таксама забеспячэнне дарог элементамі бяспекі, уладкаванне аўтобусных прыпынкавых пляцовак, будаўніцтва падземных пешаходных пераходаў, усталяване шумаахоўных экранаў і інш.

3 снежня 2009 г. у Мінску было падпісана Пагадненне аб пазыцы на мэты развіцця (ПМР) у памеры 200 млн. долараў ЗША.

ПМР прадугледжвае аднатраншавую пазыку, якая падтрымлівае рэформы ў дзвюх абласцях:

· вырашэнне праблемы наступстваў эканамічнага спаду і правядзення рэформаў за кошт умацавання сістэмы сацыяльнай дапамогі;

· стварэнне асноў для аднаўлення ўстойлівага эканамічнага росту за кошт садзейнічання развіццю прыватнага сектара і павышэння канкурэнтаздольнасці пасродкам лібералізацыі эканомікі і ўзмацнення жорсткасці фінансавай дысцыпліны.

Пазыка выдзяляецца на 16 гадоў і прадугледжвае адтэрміноўку пачатку пагашэння на 6 гадоў.