Адказы на вашы пытанні

Прапаноўваем вам адказы на пытанні, якія найбольш часта паступаюць ў МЗС.
 
 
Як можна атрымаць візавую анкету для ўезда ў Беларусь?
Візавыя анкеты знаходзяцца ў пасольствах і консульскіх установах Беларусі за мяжой. Разам з тым для эканоміі часу дадзеныя анкеты можна загрузіць з сайта МЗС па гэтай спасылцы.
 
Якія дакументы патрэбна ўзяць з сабой, збіраючыся за мяжу?
У мэтах папярэджання цяжкіх сітуацый з удзелам беларускіх грамадзян за мяжой МЗС падрыхтавала шэраг парад аб тым, як лепш падрыхтавацца да паездкі за мяжу. Настойліва рэкамендуем вам азнаёміцца з імі. На гэта не спатрэбіцца шмат часу. Для працягу націсніце тут.
 
Як даведацца, ці ёсць пасольства Беларусі ў краіне, якую я збіраюся наведаць у бліжэйшы час?
Азнаёміцца з геаграфіяй размяшчэння беларускіх прадстаўніцтваў за мяжой можна па наступным адрасе embassies.mfa.gov.by. Знайсці патрэбнае вам пасольства нескладана: сайт прапаноўвае зручную навігацыю.
 
Паездка ў якія краіны не патрабуе візы?
Беларусь мае пагадненні з шэрагам дзяржаў, якія рэгулююць рэжым паездак. З некаторымі краінамі дзейнічаюць умовы, якія палягчаюць уезд у іх грамадзян Беларусі. Для паездкі ў шэраг дзяржаў віза зусім не патрабуецца. Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі націсніце тут.
 
Чаму Беларусь так актыўна дзейнічае на міжнароднай арэне ў пытаннях барацьбы з гандлем людзьмі?
Гандаль людзьмі з’яўляецца адным з найбольш небяспечных глабальных выклікаў сучаснасці і лічыцца грубейшым парушэннем асноўных праў чалавека. Па розных ацэнках штогод ахвярамі гэтага злачынства становяцца сотні тысяч людзей. Беларусь першая на постсавецкай прасторы распачала шырокамаштабную кампанію барацьбы з гандлем людзьмі. далей…
 
Чаму Беларусь удзельнічае ў Руху недалучэння, і ці прыносіць гэта нам якія-небудзь дывідэнды?
Узаемадзейнічанне з Рухам недалучэння ў цэлым, а таксама з яго вядучымі дзяржавамі з’яўляецца важным кампанентам забеспячэння нацыянальных інтарэсаў Беларусі. З’яўляючыся ўдзельнікам РН, Беларусь мае палітычную падтрымку дзяржаў-аднадумцаў на міжнароднай арэне ў цэлым і ў органах сістэмы ААН. Вялікае значэнне для Беларусі мае ўзаемадзейнічанне з партнёрамі па РН у эканамічнай і навукова-тэхналагічнай сферах. Шмат з іх валодаюць значнымі прыроднымі рэсурсамі, рынкамі і часцей за ўсё таварамі і тэхналогіямі, у якіх мы зацікаўлены. Акрамя таго, эканамічнае замацаванне Беларусі ў гэтых дзяржавах пашырае наш выхад на рэгіянальныя рынкі. далей…
 
Ці плануе Беларусь развіваць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы ўзнаўляльнай энергетыкі?
Развіццё ўзнаўляльнай энергетыкі з’яўляецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Беларусь дасягнула некаторых поспехаў у гэтай сферы. Разам з тым нам патрэбна будзе прайсці вялікі шлях, каб найбольш поўна выкарыстоўваць патэнцыял ўзнаўляльнай энергетыкі, якім мы валодаем. Для вырашэння гэтых задач важным з’яўляецца нарошчванне шматбаковага ўзаемадзеяння Беларусі ў гэтай сферы, якое актыўна развіваецца ў апошнія гады. далей…
 
Што такое індэкс чалавечага развіцця, і якое ён мае для нас значэнне?
Індэкс чалавечага развіцця – гэта міжнародны рэйтынг дзяржаў, які складаецца Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый кожны год для максімальна аб’ектыўнага адлюстравання рэальнага ўзроўня дабрабыту людзей і якасці іх жыцця ў розных краінах свету. Гэта комплексны паказчык, які вылічваецца на падставе трох асноўных вымярэнняў. далей…
 
Што рэальна Беларусь можа прапанаваць замежным інвестарам?
Сёння ў Беларусі працуе 5 тыс камерцыйных арганізацый з замежным капіталам з больш чым 70 краін свету. Каля 60 арганізацый з’яўляюцца філіяламі транснацыянальных карпарацый. Пры гэтым колькасць нашых замежных партнёраў заўсёды павялічваецца, бо пашыраецца і сфера напрамкаў інвеставання. Беларусь імкнецца прапанаваць найбольш выгодныя і зручныя ўмовы для замежных інвестараў. Можна вызначыць як мінімум сем найбольш перспектыўных напрамкаў з пункту гледжання аддачы ад укладзеных інвестыцый. далей…
 
Ці існуе рэальная карысць для Беларусі ад даклада Сусветнага Банка аб вядзенні бізнесу ў краінах свету?
Даследаванне Сусветнага банка “Вядзенне бізнесу” уяўляе сабой серыю штогадовых дакладаў, прысвечаных вывучэнню ўмоў стварэння і функцыяніравання нацыянальных малых і сярэдніх прадпрыемстваў, у тым ліку аналізу норм рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці. Па выніках даследавання ў 2010 годзе сярод 183 дзяржаў Рэспубліка Беларусь заняла 68 месца ў рэйтынгу і тым самым палепшыла сваю пазіцыю на 14 пунктаў у параўнанні з 2008 годам. Таксама краіна займае 4-е месца ў спісе 10 найбольш актыўных краін-рэфарматараў умоў ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці і вядзення бізнесу. Гэтыя паказчыкі маюць вялікае значэнне для замежных інвестараў. далей…
 
--------------------
Цікавыя для вас пытанні накіроўвайце на адрас электроннай пошты МЗС mail@mfa.gov.by.