У Беларусі рашуча асуджаюць тэрарыстычны акт, здзейснены 22 сакавіка 2017 г. у Лондане.
Беларусь бескампрамісна выступае супраць усіх форм тэрарызму, экстрэмізму і рэлігійнага радыкалізму і паслядоўна падтрымлівае намаганні міжнароднай супольнасці ў барацьбе з любымі іх праявамі.
Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, жадаем хутчэйшага выздараўлення пацярпелым падчас тэракту.
23 сакавіка 2017 г., г.Мінск