Рэспубліка Беларусь рашуча і катэгарычна асуджае жорсткую атаку тэрарыстаў на міжнародны аэрапорт імя Атацюрка ў горадзе Стамбуле.
Тэракт у Турцыі, аналагічныя атакі тэрарыстаў, якія адбыліся раней у Еўропе, яшчэ раз сведчаць аб высокай ступені пагрозы, якая зыходзіць ад міжнародных тэрарыстаў, якія не прызнаюць межаў і нормаў цывілізацыі. Сусветная супольнасць не павінна пакінуць гэты выклік без увагі.
Шчыра спачуваем родным загінуўшых, а таксама выказваем спачуванні народу Турцыі.
Мінск, 29 чэрвеня 2016 г.